Гарачая пара ў выпускнікоў. 21.by

Гарачая пара ў выпускнікоў

06.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пачатак лета – гарачы час для выпускнікоў школ, экзаменацыйная пара. Адзінаццацікласнікі здаюць экзамены па матэматыцы, рускай і беларускай мовах, гісторыі Беларусі, замежнай мове. У дзевяцікласнікаў наступны экзаменацыйны расклад: дыктанты па рускай і беларускай мовах і пісьмовае рашэнне заданняў па матэматыцы.

У гэтым навучальным годзе школы раёна і гімназію заканчваюць 304 вучні адзінаццатых класаў і 396 дзевяцікласнікаў. 21 выпускнік прэтэндуе на атрыманне залатога ці сярэбранага медаля і 36 – пасведчання з адзнакай.

У суботу, 9 чэрвеня, пройдзе раённы выпускны баль. Традыцыйна ён адбудзецца ў горадзе на плошчы Бессмяротнасці. Выпускнікі збяруцца і на школьныя развітальныя вечары. А ўжо з 12 чэрвеня – цэнтралізаванае тэсціраванне. Новыя жыццёвыя дарогі чакаюць юнакоў і дзяўчат. У добры шлях, шчаслівых падзей і здзяйсненняў у вашым самастойным жыцці!

Пр

 

ЗАПРАШЭННЕ З ПАДТРЫМКАЙ

У Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу ў 2017 годзе Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што патрэбна добра прадуманая прафарыентацыя, каб вучні яшчэ ў школе набывалі навыкі іх будучых прафесій.

Адным з напрамкаў прафарыентацыйнай работы з вучнямі для Горкаўскай школы з’яўляецца арыентацыя на сельскагаспадарчыя прафесіі. Гэтаму ёсць тлумачэнне – большасць бацькоў навучэнцаў – працаўнікі ААТ «Жацерава». Шмат выпускнікоў школы шчыруюць на роднай ніве, з’яўляючыся добрым прыкладам для падрастаючага пакалення.

Кваліфікаваныя спецыялісты, жывёлаводы, механізатары заўсёды патрэбны ў вёсцы, таму з мэтай прафарыентацыі школу наведалі дырэктар ААТ «Жацерава» Дзмітрый Дударэвіч і яго намеснік Карына Аруцюнян. Адбыўся змястоўны дыялог з выпускнікамі. Госці прэзентавалі сельскагаспадарчыя прафесіі, прапанавалі спонсарства для іх набыцця. У гэтай гаспадарцы да рабочых рук адносяцца з павагай. Упэўнены, што хтосьці з гэтых юнакоў і дзяўчат зробіць свядомы выбар на карысць сваёй малой радзімы.

 

ПРЫСТАНЬ «ГОРКІ»

Напрыканцы навучальнага года на базе Горкаўскй сярэдняй школы адбылося пасяджэнне міжшкольнага клуба старшакласнікаў «Пунсовыя ветразі». Прыстань «Горкі» гасцінна сустрэла сяброў, вучняў і настаўнікаў Старасвержанскай і Залужскай сярэдніх школ. Цёплым словам іх вітала кіраўнік установы адукацыі Надзея Ермаловіч. Урачыста прагучаў гімн клуба.

«Па абсягах малой радзімы ветразі пунсовыя плывуць» – пад такой назвай прайшла літаратурна-пазнавальная праграма, прысвечаная Году малой радзімы. Даспадобы ўсім прыйшлася гульня «Хто хоча стаць інтэлектуалам». Цікава, што ў кожнай камандзе былі прадстаўнікі з розных школ. Вучні, намеснікі па выхаваўчай рабоце, класныя кіраўнікі – усе прынялі самы актыўны ўдзел. Чырвонай ніткай праз усе пытанні-заданні праходзіла тэма малой радзімы. Вельмі прыемна, што ўдзельнікі гульні ведалі, калі выйшаў першы нумар раённай газеты і якую яна мела назву; колькі гадоў спаўняецца родным Стоўбцам, і калі святкуецца юбілей; назвалі правільны маршрут па коласаўскіх мясцінах, узгадалі творы Якуба Коласа і іх герояў. Настаўнікі радаваліся, калі чулі правільны адказ вучняў па школьных прадметах, а вучні так хацелі, каб іх настаўнікі сталі пераможцамі. Аздобілі сустрэчу музычныя паўзы. Усе каманды атрымалі салодкія прызы. Затым вучні мелі магчымасць паўдзельнічаць у танцавальна-забаўляльнай, спартыўнай праграме «Адпачываем разам!».

Яніна ДУШКЕВІЧ, настаўніца Горкаўскай сярэдняй школы

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачатак лета – гарачы час для выпускнікоў школ, экзаменацыйная пара. Адзінаццацікласнікі здаюць экзамены па матэматыцы, рускай і беларускай мовах, гісторыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика