У Гомелі з аўтавакзала эвакуявалі 60 чалавек (фота). 21.by

У Гомелі з аўтавакзала эвакуявалі 60 чалавек (фота)

08.06.2018 20:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd.gomel.by

Раніцай 8 чэрвеня ў Гомелі з аўтавакзала эвакуявалі 60 чалавек. Здарылася гэта пасля таго, як у зале чакання быў знойдзены безгаспадарны заплечнік. На месца прыбыла міліцыя. Пасля праведзенай эвакуацыі будынка, праваахоўнікі агледзелі навакольную тэрыторыю і знайшлі на лаўцы на платформе побач з аўтобусам "Гомель — Ветка" жаночую сумку. Ніхто з пасажыраў не сказаў, што яна ім належала. І аўтобус неўзабаве паехаў па маршруце, інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

Неўзабаве на вакзале з'явіўся 43-гадовы жыхар Добрушскага раёна, які шукаў свой заплечнік. Высветлілася, што ён з жонкай вярнуўся з адпачынку ў Турцыі. Пры пасадцы на маршрутку да Добруша мужчына ўзяў свае рэчы, а заплечнік забыўся. Яго знікненне ён заўважыў толькі ў Добрушы і адразу ж паехаў назад у Гомель. У заплечніку, дарэчы, былі дзіцячыя рэчы і турэцкія прысмакі.

Праз нейкі час на вакзале з'явілася і ўладальніца сумкі. 70-гадовая жанчына сказала, што забыла яе пры пасадцы на аўтобус. Калі міліцыянер пытаўся пра сумку пасажыраў, пенсіянерка размаўляла па тэлефоне і не чула яго пытання. Калі ж заўважыла, што няма сумкі, жанчына выйшла з аўтобуса і вярнулася на аўтавакзал.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.gomel.by Раніцай 8 чэрвеня ў Гомелі з аўтавакзала эвакуявалі 60 чалавек. Здарылася гэта пасля таго, як у зале чакання быў знойдзены безгаспадарны заплечнік. На...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика