Беларускія весляры заваявалі медалі на чэмпіянаце Еўропы. 21.by

Беларускія весляры заваявалі медалі на чэмпіянаце Еўропы

11.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 8 па 10 чэрвеня ў сталіцы Сербіі Белградзе адбыўся чэмпіянат Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ, у якім прымала ўдзел і зборная Беларусі.

У чарговы раз беларускія весляры пацвердзілі свой высокі клас, заваяваўшы на гэтых спаборніцтвах тры залатыя, пяць срэбных і бронзавы медалі.

Золата ў капілку зборнай прынесла Алена Наздрова, якая выйграла фінальны заезд  каноэ-адзіночак на 500 метраў, мужчынскі экіпаж байдарак-чацвёрак: Кірыл Нікіцін, Віталь Бялько, Ілья Федарэнка і Раман Петрушэнка на дыстанцыі 1000 метраў, канаістка Вольга Клімава на дыстанцыі 5000 метраў.

наші

Жаночая чацвёрка ў складзе Аліны Світа, Вольгі Худзенка і нашых зямлячак Надзеі Ляпешка і Марыны Літвінчук была другой на дыстанцыі 500 метраў.

Срэбра ўзяла таксама Вольга Худзенка ў байдарцы-адзіночцы ў заездзе на 500 метраў, экіпаж каноэ-двойкі Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай (200 метраў), Надзея Макарчанка і Вольга Клімава (500 метраў), Алена Наздрова і Каміла Бобр (200 метраў). Канаіст Арцём Козыр быў трэцім на 200-метровай дыстанцыі каноэ-адзіночак.

Віншуем нашых спартсменаў з чарговымі ўзнагародамі!

П. ВАЛОДЗІН.

Фота https://canoe-europe.org.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 8 па 10 чэрвеня ў сталіцы Сербіі Белградзе адбыўся чэмпіянат Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ, у якім прымала ўдзел і зборная Беларусі. У чарговы раз...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика