Ёсць месца смеламу ўчынку
11.06.2018
—
Разное
|
Ці ёсць месца самаахвярным учынкам у цяперашні час? Можна смела сцвярджаць, што знойдзецца мужны чалавек, які ў экстрэмальнай сітуацыі не разгубіцца, забыўшыся пра сябе, прыйдзе на дапамогу іншым. І няхай не ўсе смелыя ўчынкі ацэньваюцца ўзнагародай, аднак яны назаўжды застаюцца ва ўдзячных сэрцах людзей. Работнік філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, член прафсаюза Дзяніс Садаўнічы, падчас водпуску працаваў трактарыстам у ААТ «Рубяжэвічы» па дагаворы найму. Знаходзячыся ў бацькоў у вёсцы Тонава, каля 19 гадзін ён пачуў трэск, выбег на вуліцу і ўбачыў, што гарыць лазня суседа. Дзяніс Міхайлавіч на трактары з бочкай вады імгненна пад’ехаў да месца пажару і да прыезду падраздзялення аддзела па надзвычайных сітуацыях змагаўся з агнём. Дзякуючы смеласці, дакладнасці і паслядоўнасці дзеянняў, уменням прымаць правільныя і хуткія рашэнні Дзянісу Сяргеевічу ўдалося мінімалізаваць матэрыяльныя страты ад пажару і выратаваць маёмасць, а таксама прадухіліць загаранне іншых пабудоў, размешчаных недалёка ад лазні. За смелы ўчынак прафсаюзным камітэтам і адміністрацыяй філіяла завода Дзяніс Садаўнічы адзначаны падзячным пісьмом і аднаразовым матэрыяльным узнагароджаннем. Вольга МІШУК, старшыня прафсаюзнай арганізацыі філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці ёсць месца самаахвярным учынкам у цяперашні час? Можна смела сцвярджаць, што знойдзецца мужны чалавек, які ў экстрэмальнай сітуацыі не разгубіцца, забыўшыся пра...
|
|