На бягучым тыдні ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы. 21.by

На бягучым тыдні ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы

11.06.2018 15:09 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

На бягучым тыдні ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы. Пры гэтым захаваецца цёплае летняе надвор'е. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра на поўдні краіны будзе дасягаць 28-31 градуса, інфармуе БЕЛТА.

Уначы ў аўторак, 12 чэрвеня, кароткачасовыя дажджы пройдуць амаль па ўсёй Беларусі, удзень — пераважна на ўсходзе. Навальніцы магчымыя толькі месцамі. У начныя і ранішнія гадзіны тэмпература паветра складзе ад +10 да +16 градусаў (у Гомельскай вобласці — да +18), удзень — 19-25 цяпла (на Гомельшчыне — да +28).

У сераду і чацвер кароткачасовыя дажджы і навальніцы прагназуюцца ў асноўным у некаторых раёнах на поўдні. Уначы будзе ад +8 да +14 градусаў, удзень — ад +20 на паўночным усходзе да +28 градусаў на поўдні.

У пятніцу, 15 чэрвеня, ападкі чакаюцца пераважна на захадзе Беларусі. У выхадныя дні на поўдні тэмпература паветра будзе дасягаць +31 градуса.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА На бягучым тыдні ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы. Пры гэтым захаваецца цёплае летняе надвор'е. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра на поўдні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика