У Баранавічах кіроўца ўгнаў машыну са штрафстаянкі, збіўшы шлагбаўм. 21.by

У Баранавічах кіроўца ўгнаў машыну са штрафстаянкі, збіўшы шлагбаўм

11.06.2018 18:11 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pxhere.com

39-гадовы жыхар вёскі Палонка прыехаў 10 чэрвеня ў Баранавічы і прыпаркаваў сваё аўто "Шкода Актавія" ў неналежным месцы на вуліцы Багдановіча.

Машыну эвакуявалі на штрафстаянку. Пра гэта кіроўцу і паведамілі ў міліцыі, куды ён звярнуўся з заявай пра ўгон аўтамабіля, піша intex-press.by. Аднак мужчыну гэта не спадабалася: ён сеў у аўто і паехаў са штрафстаянкі збіўшы шлагбаўм. Пры гэтым ён ледзь не наехаў на аднаго з супрацоўнікаў міліцыі, кажа старшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязей Баранавіцкага ГАУС Анастасія Гурская

Мужчына ўцё, не аплаціўшы штрафстаянку. Цяпер міліцыя высвятляе яго месцазнаходжанне. Па словах праваахоўнікаў, кіроўца быў на выгляд цвярозы.

Дарэчы, угонаў машыны са штрафстаянкі дагэтуль у Баранавічах не было.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pxhere.com 39-гадовы жыхар вёскі Палонка прыехаў 10 чэрвеня ў Баранавічы і прыпаркаваў сваё аўто "Шкода Актавія" ў неналежным месцы на вуліцы Багдановіча. Машыну...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика