Гамяльчанка, якая год не магла знайсці працу па спецыяльнасці, павесілася
11.06.2018 18:11
—
Разное
|
![]() Фота: pixabay.com У Савецкім раёне Гомеля павесілася маці дваіх дзяцей. Перад смерцю 44-гадовая жанчына напісала запіску, піша сайт Трагічная гісторыя адбылася ўвечары ў нядзелю, 10 чэрвеня, у доме №39 па вуліцы Валгаградскай. Жанчына павесілася ў сябе дома, у спальні. Паведамляецца, што яна пражывала з мужам і двума дзецьмі. Суседзі кажуць пра сям'ю як пра ўзорную. Па іх словах, муж і жонка нават не размаўлялі на павышаных танах. Разам з тым ёсць інфармацыя, што гамяльчанка як мінімум год не магла знайсці працу па спецыяльнасці. Ёсць верагоднасць, што вымушанае беспрацоўе магло стаць адной з прычын дэпрэсіі ды трагічнага фіналу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У Савецкім раёне Гомеля павесілася маці дваіх дзяцей. Перад смерцю 44-гадовая жанчына напісала запіску, піша сайт gomel.today. Трагічная гісторыя адбылася...
|
|