З чыстым сэрцам да першай Камуніі. 21.by

З чыстым сэрцам да першай Камуніі

12.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З чыстым сэрцам да першай Камуніі

У гэтую нядзелю ў касцёле св. Францішка з Асыжу адбылася ўрачыстая імша, прысвечаная першай святой Камуніі.

 

Да гэтай падзеі дзяўчынкі і хлопчыкі рыхтаваліся грунтоўна і загадзя. На працягу двух гадоў яны наведвалі касцёл, вучылі малітвы, знаёміліся з Бібліяй, разважалі аб слове Божым. Потым была першая споведзь у іх жыцці.


І вось у нядзелю, паабяцаўшы быць заўсёды з Богам у сэрцы, яны прынялі першую святую Камунію. З вялікай і важнай падзеяй маленькіх прыхаджан, іх бацькоў, хросных і родных павіншаваў ксёндз Валерый. Ён заклікаў парафіян быць заўсёды ў згодзе з Езусам Хрыстусам. Шмат цёплых слоў у адрас святара і сястры Антаніны, якія падрыхтавалі дзяцей да важнай падзеі, выказалі бацькі.

З чыстым сэрцам да першай Камуніі

З панядзелка ў касцёле пачаўся «белы тыдзень». Дзеці ў першакамунійных убраннях штодзень прыходзяць у святое месца, удзельнічаюць у набажэнствах.

 

Алена КЕДЗІК.

Фота Алены КЕДЗІК, Таццяны КАВАЛЬЧУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтую нядзелю ў касцёле св. Францішка з Асыжу адбылася ўрачыстая імша, прысвечаная першай святой Камуніі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика