Пад Мінскам на лінію электраперадач над чыгункай звалілася дрэва (фота). 21.by

Пад Мінскам на лінію электраперадач над чыгункай звалілася дрэва (фота)

12.06.2018 21:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sb.by

У Калодзішчах пад Мінскам сёння гарэла трава каля чыгункі. Паведамленне пра здарэнне ратавальнікі атрымалі ў 13.25. 

У каментары sb.by афіцыйная прадстаўніца МНС Мінскай вобласці Анастасія Швайбовіч распавяла, што побач на лінію электраперадачы звалілася дрэва. Яно парвала электрычныя драты. 

Мясцовы жыхар Андрэй распавёў журналістам, што гэты ўчастак чыгункі пачай дзейнічаць з пачатку 2018 года. "З-за яго тут зашкальваюць шум і вібрацыя. Мы рабілі замеры, якія паказалі, што норма перавышаная. А сёння побач з гэтым злашчасным для мясцовых жыхароў месцам адбыўся пажар. Хвоя, якая павалілася, парвала драты — там 23 тысячы вольт. У выніку праз ток загарэлася трава", — кажа мужчына. 

Дарэчы, недалёка ад месца здарэння знаходзіцца аўтазапраўка. На шчасце ратавальнікі вельмі хутка справіліся з агнём. Але драты пад напругай працягвалі яшчэ нейкі час вісець. 

Пазней на месца здарэння прыбыла аварыйная брыгада, якая вырашыла распілаваць паваленае дрэва самастойна. Дапамога МНС не спатрэбілася.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sb.by У Калодзішчах пад Мінскам сёння гарэла трава каля чыгункі. Паведамленне пра здарэнне ратавальнікі атрымалі ў 13.25.  У каментары sb.by афіцыйная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика