На протяжении всего лета в стране проходит республиканская акция МЧС «Каникулы без дыма и огня». 21.by

На протяжении всего лета в стране проходит республиканская акция МЧС «Каникулы без дыма и огня»

13.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Летнія канікулы – доўгачаканая пара для ўсіх школьнікаў. Але менавіта ў гэты перыяд узрастае колькасць надзвычайных сітуацый з удзелам непаўналетніх. Каля 50 працэнтаў пажараў з-за дзіцячага свавольства з агнём прыходзіцца менавіта на чэрвень-жнівень. Таму ўсе тры летнія месяцы ў рамках штогадовай прафілактычнай акцыі “Канікулы без дыму і агню” выратавальнікі будуць весці работу па папярэджанні надзвычайных сітуацый. Так, напрыклад, дзеці з аздараўленчага лагера “Сонейка”, які арганізаваны на базе Ушацкай школы, пра бяспеку ўспомнілі праз шматлікія конкурсы, відэафільмы, гульні і спецыяльныя падарункі, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Ушацкага РАНС. Аналагічнае мерапрыемства праведзена і ў дзённым аздараўленчым лагеры на базе Арэхаўскай школы.

Зрэшты, нагадваць пра бяспеку трэба не толькі дзецям, а і дарослым. З гэтай мэтай у раёне праводзяцца сельскія сходы. Выратавальнікі заклікаюць бацькоў, бабуль і дзядуляў, старэйшых братоў і сясцёр далучыцца да абучэння дзяцей бяспецы на вадзе, вуліцы, дома. Яшчэ раз нагадайце, што нельга гуляць з запалкамі. Навучыце іх правільна дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі і ніколі не пакідайце маленькіх дзетак без нагляду.

С.ПАЦЭЙКА, старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Ушацкага РАНС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летнія канікулы – доўгачаканая пара для ўсіх школьнікаў. Але менавіта ў гэты перыяд узрастае колькасць надзвычайных сітуацый з удзелам непаўналетніх. Каля 50...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика