П'янага кіроўцу на палаючым трактары выявіла міліцыя ў Расонскім раёне
15.06.2018 21:58
—
Разное
|
Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама У Расонскім раёне мужчына ездзіў на палаючым трактары. Падрабязнасці інцыдэнту агенцтву Здарэнне адбылося ўвечары 14 чэрвеня. У міліцыю затэлефанаваў намеснік дырэктара ААТ "Расонскі аграсервіс" і паведаміў, што непадалёк ад вёскі Люцікава гарыць трактар МТЗ 1523.3, які належыць прадпрыемству. Калі міліцыя прыбыла на месца здарэння, то пабачыла, што трактар загарэўся падчас руху. За рулём быў нецвярозы 39-гадовы трактарыст ААТ "Расонскі аграсэрвіс". Агляд паказаў 1,91 праміле алкаголю ў яго крыві. На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол. На прадпрыемстве трактар выкарыстоўваўся для падвозу вады, тэхагляд ён прайшоў сёлета ў сакавіку. Пры пажары трактар, які каштаваў каля 44 тысяч рублёў, згарэў. Пацярпелых няма. Мяркуецца, што прычынай загарання стала тое, што падчас руху трактар быў у рэжыме стаяначнага тормаза. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама У Расонскім раёне мужчына ездзіў на палаючым трактары. Падрабязнасці інцыдэнту агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны...
|
|