Свірэпіца — культура, разнастайнасць рапса, якая добра зарэкамендавала сябе як корм для жывёлы. Нездарма абсалютная большасць сельгасаргнаізацый раёна, для таго, каб павысіць вытвочасць малака, узялі на ўзбраенне вырошчванне палявой капусты, як неафіцыйна называюць свірэпіцу.
Зараз у гаспадарках вядуць уборку вырашчанага для атрымання насення. Усяго па раёне ўбрана 152 га пры сярэдняй ураджайнасці 11 ц/га.
Поўнасцю завяршылі ўборку ў КСУП “Барчыцы-агра”, дзе атрымана самая высокая ў раёне ўраджайнасць (22 ц/га) і СВК “Бераснёўскі”. У абедзьвюх сельгасарганізацыях свірэпіца займала па 10 га.
У ААТ “Дабаснянскае” свірэпіца ўбрана на 56 га, што складае 60% ад плана, ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” — на 46 га (46%). Адна з лепшых — ураджайнасць у КСУП “Жылічы” — 18 ц/га.