Мінскі таксіст збіў пенсіянера, які не даваў яму праехаць. 21.by

Мінскі таксіст збіў пенсіянера, які не даваў яму праехаць

26.06.2018 21:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

У мінскую міліцыю 18 чэрвеня звярнулася жанчына з паведамленнем, што на паркоўцы каля яе дома невядомы мужчына збіў пажылога чалавека і ўцёк з месца здарэння.

Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, здарэнне адбылося каля аднаго з дамоў па вуліцы Харужай. Пацярпелым апынуўся 69-гадовы мужчына. Ён чакаў, пакуль жанчына вызваліць парковачнае месца, каб паставіць туды сваё аўто. У гэты момант да дома пад'ехаў мужчына. Ён стаў абурацца тым, што машына пенсіянера закрыла яму праезд у двор.

Пенсіянер патлумачыў, што для паркоўкі яму трэба некалькі хвілін. Аднак нецярплівы мужчына абразіў яго і некалькі разоў стукнуў у грудзі і ў вобласць правай галёнкі. У выніку 69-гадовага мужчыну давялося шпіталізаваць з закрытым пераломам правай галёнкі са змяшчэннем адломкаў. 

Праваахоўнікі знайшлі "нецярплівага" кіроўцу — гэта быў 52-гадовы таксовец. На яго пачалі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Яму пагражае ад пяці да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Цяпер мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У мінскую міліцыю 18 чэрвеня звярнулася жанчына з паведамленнем, што на паркоўцы каля яе дома невядомы мужчына збіў пажылога чалавека і ўцёк з месца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика