З любоўю да роднага слова: Дар’я Ананіч з Кіраўска — у фінале!. 21.by

З любоўю да роднага слова: Дар’я Ананіч з Кіраўска — у фінале!

29.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ананич

Ананич-2

Летась у Міжнародны дзень роднай мовы ў Беларусі стартаваў конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”, наладжаны Міністэрствамі інфармацыі і адукацыі, Саюзам пісьменнікаў Беларусі, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”. Дэвіз конкурсу: «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе i краiну!». Любоў да роднага слова на ўсім шляху гэтага творчага марафону аб’яднала больш 13 тысяч школьнікаў з розных куткоў нашай краіны, у тым ліку з Кіраўшчыны. У паўфінал праекта, а затым у фінал выйшла навучэнка Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, вучаніца СШ №1 Дар’я Ананіч.
Трэба адзначыць, што ў паўфінале конкурсу, які адбыўся ў Мінску, у Нацыянальнай бібліятэцы, прымала ўдзел 28 пераможцаў абласных этапаў у сваіх узроставых падгрупах. Рабяты чыталі вершы, якія даўно сталі дастаяннем беларускай літаратуры. Дар’я пранікнёна прадэкламавала верш Ганны Міклашэвіч “За цябе, мая вёска, малюся!” і кранула сваёй шчырасцю сэрцы аўтарытэтнага журы. Наша зямлячка была ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата і ў ліку 12 лепшых удзельнікаў трапіла ў фінал, які адбудзецца ў г.Іванава Брэсцкай вобласці, сталіцы сёлетняга Дня беларускага пісьменства.
Дарэчы, вядомы беларускі паэт Мікола Мятліцкі падарыў Дар’і сваю кнігу “Цяпло буслінага крыла” з асабістым аўтографам і адзнакай “за вялізную юную любоў да малой радзімы…”.
Ролікі з выступленнямі фіналістаў будуць трансліравацца ўсё лета па тэлеканале СТБ.
Давайце пажадаем Дар’і Ананіч поспеху!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась у Міжнародны дзень роднай мовы ў Беларусі стартаваў конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”, наладжаны Міністэрствамі інфармацыі і адукацыі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика