О граните науки, пользе горького шоколада и передолимпиадных ритуалах рассказывают кореличские школьники Вероника Шумчик и Елисей Калюта. 21.by

О граните науки, пользе горького шоколада и передолимпиадных ритуалах рассказывают кореличские школьники Вероника Шумчик и Елисей Калюта

30.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вераніка Шумчык і Елісей Калюта — карэліцкія старшакласнікі са шчырымі ўсмешкамі і адкрытым позіркам. Яны не паводзяць сябе ганарліва і сваімі поспехамі не пахваляюцца, хаця маюць на гэта поўнае права. У гэтым годзе яны сталі прызёрамі абласной алімпіяды па біялогіі, а Вераніка атрымала Падзячны водгук рэспубліканскага ўзроўню.

Карэспандэнт “Полымя” пагутарыў з рабятамі аб карысці горкага шакаладу, перадалімпіядных рытуалах і граніце навукі.

Што на алімпіядзе самае цяжкае і самае цікавае?

Вераніка:

— Цяжэй за ўсё ўзяць сябе ў рукі, не хвалявацца і паказаць максімум таго, што ведаеш. На самой справе, хваляванне там зашкальвае. Самае цікавае — гэта зносіны з астатнімі ўдзельнікамі алімпіяды. Мы не адчувалі сябе супернікамі, а хутчэй нават сябрамі.

Елісей:

—  Вялікага хвалявання я не адчуваў, загадзя падрыхтаваўся псіхалагічна. Хутчэй цяжкасці выклікалі самі заданні. Вольны час быў самым цікавым і, вядома, новыя знаёмствы.

—  Ці існуе нейкая асаблівая сістэма падрыхтоўкі да алімпіяды?

Вераніка:

— Увогуле, як гаворыць наша настаўніца Ганна Канстанцінаўна Шклярж, вывучыць біялогію — гэта ахапіць неабсяжнае. Безумоўна, пэўная сістэма існуе. Я, напрыклад, склала табліцу, у якую ўносіла ўсё, што неабходна паўтараць, і ўвесь час ёю карысталася. Дарэчы, табліца ўвесь час станавілася не меншай, а толькі большай.

Елісей:

— Я ўвесь час ішоў за настаўнікам, за Ганнай Канстанцінаўнай. Мне ў гэтым сэнсе прасцей, чым Вераніцы, якая вучыцца на клас вышэй, чым я. Біялогія за 9 і 10 класы вельмі адрозніваецца.

Ці існуе ў вас які-небудзь рытуал перад паездкай на алімпіяду?

Вераніка:

— Перад ад’ездам Ганна Канстанцінаўна нас заўсёды праводзіць. Калі ў нас ранні ад’езд, нават у 6 гадзін раніцы, яна прыходзіць да аўтобуса і падбадзёрвае нас. Часам кладзе ў кішэню шакаладку.

Елісей:

— Сапраўды, гэта ўжо стала сапраўдным рытуалам. Яна бярэ нас за рукі і кажа: “Я перадаю вам сваю энергію” — а мы ёю зараджаемся.

— Акрамя біялогіі, чым яшчэ захапляецеся?

Вераніка:

— Люблю спяваць, аднак цяпер на гэта мала часу. Шмат чытаю, асабліва беларускую літаратуру.

Елісей:

— Маляванне — яшчэ адно маё захапленне. У гэтым годзе скончыў школу мастацтваў. На гітары іграю.

— Напэўна, у дзённіку толькі выдатныя адзнакі?

Вераніка:

— Так, я выдатніца.

Елісей:

— У мяне дзве васьмёркі ў атэстаце за дзявяты клас.

Не цяжка ўвесь час грызці граніт навукі?

Вераніка:

— Безумоўна, складана. Шмат сіл забірае разумовая праца, але трэба ўмець і адпачываць. Лічу, што большая нагрузка ўсё ж кладзецца на настаўніка, чым на вучня. У яго адказнасць большая.

Елісей:

— Бываюць вельмі складаныя тыдні, калі прыходзіцца сядзець да ночы, каб у нечым разабрацца. Часам бывае прасцей, і гэта надае сіл. Разгружаю мазгі, калі дапамагаю бацькам па дому.

— Існуе меркаванне, каб быць разумным, трэба есці больш горкага шакаладу. Як вы лічыце?

Вераніка (смяецца):

— Лічу, што горкі шакалад бадзёрыць, праганяе стому. А вось каб ад яго разумнелі… Думаю, наўрад ці.

Елісей:

— Думаю, што настрой пасля гэтага ласунка палепшыцца. Напрыклад, я аддаю перавагу малочнаму шакаладу.

— Ці ёсць у вас час на сяброўства?

Вераніка:

— Безумоўна. Ёсць шмат сяброў сярод тых, з кім пазнаёмілася на алімпіядзе, і тут, у Карэлічах. Стараюся сумяшчаць вучобу і сяброў.

Елісей:

—  Сяброў у мяне шмат. Канешне, пасярод навучальнага года не так часта сустракаемся, а вось на канікулах больш часу праводзім разам.

— Што б вы параілі тым рабятам, якія ў новым навучальным годзе будуць упершыню ўдзельнічаць у алімпіядным руху?

Вераніка:

—  На цуд спадзявацца не трэба, не дапаможа. Трэба працаваць і не адчайвацца, калі нешта не атрымліваецца, не ленавацца.

Елісей:

— Вучыцца трэба. Не ісці на раённую алімпіяду, калі не рыхтаваўся. Гэта вялікая адказнасць.

— Якое значэнне для вас мае алімпіядны рух?

Вераніка:

— Гэта даволі значная частка майго жыцця. Часам я думаю, чым бы я запоўніла свой вольны час, калі б не дадатковыя заняткі па біялогіі. Так, гэта складана, але чым складаней, тым цікавей.

Елісей:

—  Для мяне ўдзел у алімпіядным руху — гэта ў першую чаргу магчымасць паглыбіць свае веды.

— Дзякуй, рабяты, за гутарку. А мы будзем сачыць за вашымі поспехамі.

Іна ЛЕЙКА.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вераніка Шумчык і Елісей Калюта — карэліцкія старшакласнікі са шчырымі ўсмешкамі і адкрытым позіркам. Яны не паводзяць сябе ганарліва і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика