Этнаграфічныя пляцоўкі з’явіліся ў аграгарадках Воранаўшчыны. 21.by

Этнаграфічныя пляцоўкі з’явіліся ў аграгарадках Воранаўшчыны

30.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_3577

Пад адкрытым небам іх аформілі работнікі клубных устаноў раёна. Цярпліва і ашчада яны гадамі збіралі экспанты ў навакольных вёсках, а напярэдадні галоўнага свята краіны далі магчымасць сваім землякам дакрануцца да спадчыны малой радзімы.

 
IMG_3611

Ёсць што паказаць у Жырмунах. У мінулым годзе ў будынку мясцовага цэнтра культуры і дасуга адкрылася этнаграфічная экспазіцыя “Сцежкамі продкаў”, стылізаваная пад сялянскую хату. Больш за дзвесце экспанатаў, сабраных школьнікамі і работнікамі ўстановы на жырмунскай зямлі, дапамаглі стварыць каларыт беларускай вёскі. Прылады працы, мэбля, посуд,адзенне выдатна захаваліся, у чым можна было ўпэніцца ўвачавідкі.  Частка рэчаў пакінула сцены пакоя, “перасяліліся” на пляўцоўку ў цэнтры аграгарадка.


IMG_3600

У Жырмунах існуе аматарскае аб’яднанне “Уют” для жанчын сталага ўзросту. У яго ўваходзяць трынаццаць мясцовых рукадзельніц, якія займаюцца вышыўкай, вязаннем, выцінанкай, вырабам сувеніраў з прыроднага матэрыялу. Майстрыцы з’яўляюцца носьбітамі народных мастацтваў, якія са старажытных часоў былі жыццёва неабходнымі рамёствамі сялянскага быту. Іх работы таксама былі прадстаўлены на пляцоўцы.


IMG_3593

Жыхары аграгарадка, нягледзячы на ветранае надвор’е, не праходзілі міма. Спыняліся, разглядвалі рэчы. Моладзь цікавіліся не толькі іх назвамі, але і тым, для чаго яны выкарыстоўваліся ў свой час.Тлумачыла і расказвала аб усім загадчыца цэнтра Святлана Вараноўская.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.


IMG_3602

IMG_3587

IMG_3584

IMG_3583

IMG_3581

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад адкрытым небам іх аформілі работнікі клубных устаноў раёна. Цярпліва і ашчада яны гадамі збіралі экспанты ў навакольных вёсках, а напярэдадні галоўнага свята...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика