3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь...
02.07.2018
—
Разное
|
Паважаныя жыхары Івацэвіччыны! Шчыра віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Гэта свята мае лёсавызначальнае значэнне для нашага народа: 3 ліпеня – дзень вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ходзе ўсенароднага волевыяўлення гэтая дата стала і Днём Рэспублікі.
Сёння мы па традыцыі аддаём даніну павагі і памяці загінуўшым на палях бітваў за вызваленне Радзімы і ўшаноўваем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны за іх ратныя і працоўныя подзвігі.
Дарагія ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны! Дзякуем за тое, што вы змаглі выстаяць, абаранілі краіну ў гады ваеннага ліхалецця, падарылі нам самае дарагое – жыццё і свабоду.
За гады незалежнасці наша краіна дабілася добрых вынікаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сацыяльнай і навуковай сферах, знешняй палітыцы і абаронным комплексе. Беларусь стала астраўком бяспекі і міралюбнасці, дзе ў грамадзян ёсць упэўненасць у сваёй будучыні і ўсе магчымасці атрымаць добрую адукацыю, спакойна працаваць і гадаваць дзяцей.
Ад усёй душы жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, шчасця, дабра, дастатку, веры ў свае сілы, поспехаў у справах і пачынаннях дзеля росквіту роднай Беларусі. Няхай заўсёды будзе мірнае неба над галавой! Са святам!
Раённы выканаўчы камітэт.
Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя жыхары Івацэвіччыны! Шчыра віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
|
|