Дзень Незалежнасці па праву заняў асаблівае месца ў гісторыі Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, выступаючы на парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Сёння наша краіна адзначае галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці. Гэты дзень па праву заняў асаблівае месца ў гісторыі Беларусі. У ім разам зліліся свяшчэнныя для кожнага з нас паняцці — Свабода і Незалежнасць», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што семдзесят чатыры гады таму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была вызвалена сталіца Беларусі — горад Мінск. «У барацьбе з бязлітасным агрэсарам нашы суайчыннікі прадэманстравалі нязломную волю, цвёрдасць і сілу духу. Беларусы не пакарыліся фашысцкім акупантам і разам з іншымі брацкімі народамі перамаглі ў самай страшнай і крывавай вайне дваццатага стагоддзя», — адзначыў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў суровы час ваеннага ліхалецця пацвердзілася ісціна аб тым, што нацыю, якая ўступіла ў смяротную схватку з ворагам за родную зямлю, нельга перамагчы. «Усё далей аддаляюцца ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Усё менш становіцца відавочцаў таго страшнага выпрабавання. Але мы ніколі не здрадзім тым ідэалам, дзеля якіх змагаліся на франтах і ў тыле ворага гераічныя абаронцы нашай Радзімы», — заявіў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў бягучым годзе фармат параду быў пашыраны. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прымаюць удзел ваеннаслужачыя ўзброеных сіл не толькі Расіі, што стала ўжо добрай традыцыяй, але і ўпершыню — Кітайскай Народнай Рэспублікі. «Аддаючы даніну памяці падзеям Другой сусветнай вайны, мы помнім, што яна пачалася на Захадзе і скончылася далёка на Усходзе. Вельмі сімвалічна, што сёння нашчадкі салдат-пераможцаў стаяць у адзіным парадным страі», — сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў асаблівую шчырую ўдзячнасць ветэранам: «Выканаўшы свой абавязак, вы разграмілі агрэсара, адстаялі для нас права жыць у свабоднай краіне. Ваш гераізм і самаадданасць заўсёды будуць служыць прыкладам для цяперашніх і будучых пакаленняў беларусаў. Зямны вам паклон!» «Сённяшняе свята — сімвал мужнасці і стойкасці беларускага народа, пераемнасці пакаленняў і вернасці абавязку. Яно служыць напамінам аб тым, што лёс Радзімы, яе сучаснае і будучае залежаць перш за ўсё ад нашай вернасці ідэалам свабоды і незалежнасці, імкнення захаваць мір і спакой на роднай зямлі», — дадаў беларускі лідар.
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/president/view/lukashenka-dzen-nezalezhnastsi-pa-pravu-zanjau-asablivae-mestsa-u-gistoryi-belarusi-70045-2018/
30 июня совместный проект Белорусского республиканского союза молодёжи,Федерации профсоюзов Беларуси и Белорусского общественного объединения ветеранов ...
Фото Валерия Ковалёнка
Уважаемые шарковчане!
3 июля — это день нашей славы и чести, памяти о ...
СУПОЛКА РАЁННАЙ ГАЗЕТЫ Ў КАНТАКЦЕ (націскай і далучайся)
КЛІЧ РАДЗІМЫ Ў АДНАКЛАСНІКАХ
Расчётно-кассовый центр №43 в г.п. Шарковщина (ул. Маяковского, 6) филиала ОАО "Белагропромбанк" — Витебское областное управление приглашает к сотрудничеству физических и юридических лиц.
НАШ ДЕВИЗ: ГЛАВНОЕ — НЕ УЛЫБКА СОТРУДНИКА ПРИ ОБЩЕНИИ С КЛИЕНТОМ, А УЛЫБКА КЛИЕНТА ПОСЛЕ ОБЩЕНИЯ С СОТРУДНИКОМ БАНКА
Сегодня мы предлагаем комплексное расчётно-кассовое обслуживание в белорусских рублях и иностранной валюте, широкий перечень услуг, активно востребованных населением республики.
Дзень Незалежнасці па праву заняў асаблівае месца ў гісторыі Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, выступаючы на парадзе ў...