Мітынг да Дня Незалежнасці прайшоў у Чэрвені
04.07.2018
—
Разное
|
З кожным годам радзее строй тых, хто прайшоў дарогамі вайны, але памяць у народзе жывая пра іх – у слязах, у чыстым небе над намі, у першых кроках дзіцяці, у той зямлі, якую яны адстаялі, і ў нашых сэрцах… У легенды навекі ўваходзяць салдаты крывавай вайны… 3 ліпеня Беларусь адзначае галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці. Мы аддаём даніну памяці і схіляем галовы перад патрыётамі, якія аддалі сваё жыццё за свабоду Айчыны. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца краінай, шануе яе гісторыю, хто працай і талентам кожны дзень уносіць уклад у росквіт роднай зямлі. Напярэдадні Дня Незалежнасці на плошчы Свабоды ў Чэрвені на святочны мітынг-рэквіем сабраліся працоўныя калектывы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, жыхары і госці горада. Да ўдзельнікаў мітынгу з прывітальным словам звярнуўся старшыня Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка. Ён адзначыў, што быць нашчадкам пакалення пераможцаў не толькі гонар, але і адказнасць — нам выпала магчымасць прадоўжыць слаўныя традыцыі Чэрвеньшчыны, асабістай працай памнажаць моц і гонар роднай зямлі і ўпэўніў ветэранаў – галоўных герояў свята – у тым, што дзеці, унукі і праўнукі і надалей будуць трымаць пераможную вышыню. Артур Чэус, ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў, прыгадаў падзеі, якія адбываліся на Чэрвеньшчыне напачатку вайны, падчас фашысцкай акупацыі, і дні, калі адбылося вызваленне раёна. Назваў імёны чэрвеньцаў-герояў, якія набліжалі Перамогу. Па даручэнні Міністра абароны Рэспублікі Беларусь, генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова Артур Чэус уручыў юбілейны медаль “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” старшыні Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Віталю Казлову. Удзельнікі мітынгу хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх, хто здабываў Перамогу на франтах Вялікай Айчыннай, хто змагаўся ў партызанскіх атрадах і хто стаў ахвярай фашыстаў, і ўсклалі кветкі да помніка воінам і партызанам. Таццяна МАРЦЬЯНАВА, фота аўтара
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З кожным годам радзее строй тых, хто прайшоў дарогамі вайны, але памяць у народзе жывая пра іх – у слязах, у чыстым небе над намі, у першых кроках дзіцяці, у той...
|
|