Каля Беластока паліцыя затрымала п'янага беларуса, які ехаў на фуры. 21.by

Каля Беластока паліцыя затрымала п'янага беларуса, які ехаў на фуры

05.07.2018 11:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: podlaska.policja.gov.pl

Каля Беластока польская паліцыя затрымала п'янага беларуса, які ехаў на фуры DAF. Праваахоўнікі звярнулі ўвагу на грузавік, які на трасе "віляў" з боку ў бок, выконваў небяспечныя манеўры. Яго спынілі, падазрэнні пацвердзіліся — кіроўца сапраўды быў моцна п'яны. Грамадзяніна Беларусі адправілі на медыцынскае асведчанне, якое паказала ў яго крыві каля 2,5 праміле алкаголю.

41-гадовага мужчыну чакае суд, яго грузавік знаходзіцца на штрафстаянцы, інфармуе прэс-служба паліцыі Падляшскага ваяводства Польшчы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: podlaska.policja.gov.pl Каля Беластока польская паліцыя затрымала п'янага беларуса, які ехаў на фуры DAF. Праваахоўнікі звярнулі ўвагу на грузавік, які на трасе "віляў" з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика