Празднование белорусской государственности в Миорах
05.07.2018
—
Разное
|
>
Больш фота ў галерэі па спасылцы Галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці пачалося ў Міёрах з ускладання вянкоў да памятнага знака воінам-вызваліцелям райцэнтра і ўрачыстым шэсцем на плошчу Памяці загінуўшых барацьбітоў. Тут адбыўся ўрачысты мітынг, які сабраў усіх, каму дарагія і зразумелыя гордасць за краіну, любоў да сваёй зямлі, жаданне працаваць для яе росквіту і развіцця. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Тронькін нагадаў, што 74 гады як наша зямля вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Глыбока сімвалічна, што менавіта трэцяга ліпеня мы адзначаем галоўнае свята краіны — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, тым самым звязваем у адзіна святыя для нас паняцці — свабода і незалежнасць. У гэты дзень мы звяртаемся да нашых вытокаў, ацэньваем дасягнутае і заглядваем далёка за гарызонт. Як заўважыў кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў, незалежнасць нашай краіны ўмацоўваецца штодзённай працай кожнага чалавека. Свабода непасрэдна звязана з гістарычным мінулым. Міёрскую зямлю вызвалілі 4 ліпеня 1944-га войскі першага Прыбалтыйскага фронту. За гады акупацыі ў агні і ад куль загінулі больш за 5 тысяч чалавек, толькі ў Дзісне пахаваны 4116 ні ў чым не вінаватыя людзі. У Міёрах расстраляны 652 мірныя жыхары. 2230 нашых землякоў загінулі і прапалі без вестак. Наш святы абавязак — захаваць памяць пра іх, вярнуць імёны невядомых абаронцаў Айчыны.
У гэты дзень сабраліся і ля мемарыяльнага знака ў гонар нашага земляка Героя Савецкага Саюза, віцэ-адмірала Ягора Томкі, імем якога названы СШ №3 і новая вуліца ў райцэнтры. Пра яго славутую біяграфію нагадаў раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак. Сястра героя Нона Саркісян падзякавала раённай уладзе, камунгасаўцам, вучням за памяць і клопат пра памятнае месца. Тут заўсёды чыста, буяюць кветкі. Такая ўвага сведчыць пра высокую культуру нашых жыхароў і патрыятызм. Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. Наталія СТАНКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш фота ў галерэі па спасылцы http://album.mijory.by/thumbnails.php?album=55 Галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці пачалося ў Міёрах з ускладання вянкоў да памятнага знака...
|
|