Новыя ахвяры "Навічка" ніяк не звязаныя са старымі
05.07.2018 20:56
—
Разное
|
Фота: Reuters Паводле матэрыялу “ 44-гадовая Даўн Стэрджэс і 45-гадовы Чарлі Роўлі, якія, як паведамляецца, былі атручаныя нервова-паралітычным агентам "Навічок", застаюцца ў крытычным стане ў шпіталі. Брытанская паліцыя знайшла іх у несвядомым стане 30 чэрвеня ў іх прыватным доме за 11 км ад Солсберы. Першапачаткова паліцэйскія выказалі здагадку, што Стэрджэс і Роўлі маглі знаходзіцца пад дзеяннем наркотыкаў, атручэнне "Навічком" устанавілі пасля хімічнага аналізу. Інцыдэнт расследуе контртэрарыстычнае падраздзяленне Скотланд-Ярда, і пакуль следства не бачыць сувязі паміж атручваннем экс-выведніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі з новымі пацярпелымі. "Працоўная вэрсія палягае ў тым, што гэтыя людзі не былі звязаны з Скрыпалямі. Гэта быў не замах, гэта, я мяркую, распаўсюджанне "Навічка", — заявіў міністр бяспекі Вялікабрытаніі Бэн Уолес. Па словах Ніла Басу, памочніка камісара па спецыяльных аперацыях у Скотланд-Ярдзе, цяпер "няма доказаў", што Роўлі або Стэрджэс нядаўна наведалі які-небудзь з участкаў, на якіх ліквідавалі сляды "Навічка" пасля нападу на Скрыпаляў. Вялікабрытанія пакуль не высоўвала афіцыйных абвінавачванняў і не заяўляла, што да атручвання нейкім чынам магла быць датычная Расія. Пры гэтым міністр бяспекі Вялікабрытаніі чарговы раз папрасіў Маскву даць інфармацыю з нагоды інцыдэнту ў Солсберы і справы Скрыпаляў, а міністр унутраных спраў Саджыд Джавід заклікаў Маскву "растлумачыць" чарговы інцыдэнт з "Навічком". У Крамлі навіны аб атручэнні двух чалавек баявым нервова-паралітычным рэчывам назвалі трывожнымі. "Вы ведаеце, што з самага пачатку ў Солсберы Расія адмаўляла і працягвае адмаўляць магчымасць датычнасці да таго, што там адбывалася. Цяпер мы занепакоеныя, усё ж у Еўропе паўтараецца ўжо выкарыстанне такіх вось рэчываў, хоць мы не маем інфармацыі, якія рэчывы выкарыстоўваліся", — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Reuters Паводле матэрыялу “Новой газеты” 44-гадовая Даўн Стэрджэс і 45-гадовы Чарлі Роўлі, якія, як паведамляецца, былі атручаныя нервова-паралітычным агентам...
|
|