У Віцебску адсвяткавалі Купалле: дзяўчына ўпала ў вогнішча
07.07.2018 16:29
—
Разное
|
![]() Фота: "Народныя навіны Віцебска" У Віцебску падчас святкавання Купалля ў вогнішча ўпала дзяўчына. Відэа з гэтым здарэннем апублікаванае ў пабліку ВК “Тыповы Віцебск” — відавочцы сцвярджаюць, што інцыдэнт адбыўся ў горадзе ў купальскую ноч. На роліку бачна, як спачатку падае адзін чалавек з пары, але гэта адбываецца ўжо за вогнішчам. Затым праз агонь насустрач адзін аднаму скокнулі хлопец і дзяўчына, але, напэўна, зачапіліся, таму дзяўчына ўпала ў полымя. Яе хутка выцягнулі з агню і патушылі вопратку. Як пішуць , ні міліцыя, ні МНС не ведае пра такі інцыдэнт — паведамленняў ад “хуткай” аб пацярпелых ад апёкаў не паступала.
Увага! У відэароліку ёсць нецэнзурная лексіка! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: "Народныя навіны Віцебска" У Віцебску падчас святкавання Купалля ў вогнішча ўпала дзяўчына. Відэа з гэтым здарэннем апублікаванае ў пабліку ВК “Тыповы... |
|