Петрыкаўскія ахоўнікі праверылі свой спрыт. 21.by

Петрыкаўскія ахоўнікі праверылі свой спрыт

10.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_8265

Усё было амаль, як у дэтэктыве: спачатку тэорыя, потым пагоня, а напрыканцы  стрэлы. Не, нічога крымінальнага не здарылася, проста на базе ДТСААФ у межах акцыі “Сэрцам дакраніся да подзвігу!” быў арганізаваны конкурс прафесійнага майстэрства “Беларусі родныя сыны”. Удзел у  мерапрыемстве прынялі супрацоўнікі Петрыкаўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС.


IMG_8226_1

Спаборніцтвы прадугледжвалі выпрабаванні ў трох дысцыплінах: тэорыя правіл дарожнага руху, прыктыкаванні кіравання аўтамабіля і стральба з пнеўматычнай зброі. Варта адзначыць, што правяраў свае веды і навыкі таксама начальнік аддзялення Руслан Сцяпанаў, які, дарэчы на ўсіх трох этапах быў у ліку фаварытаў.


IMG_8287_1

У час тэарэтычнай праверкі ведаў ПДД у якасці суддзяў выступалі… камп’ютары. Але нават машына не здолела вызначыць лідара – тройка лепшых набрала аднолькавую колькасць балаў. Наступны этап, як і ў кінастужках, вызначылі некалькі секунд. Тут, канечне, не было ўцекачоў, але адбылася сапраўдная пагоня за лепшым вынікам. Сярод практыкаванняў, што прапанавалася выканаць удзельнікам, была так званая змейка, якую прапанавалася праехаць не толькі перадам, але і задам, бакавая паркоўка, рух з прыпынкам на эстакадзе і заезд у габарытны дворык.


IMG_8280

Шчыра кажучы, лепшы час на аўтадроме паказаў Руслан Сцяпанаў на службовай “Skoda Octavia”. Але, улічваючы, што машына для дзяржурства ахоўнікаў больш габарытная –  “Chevrolet Niva”, судзі вырашылі ўсё ж сыходзіць з заездаў на гэтым транспарце. Урэшце першае месца на гэтым этапе атрымаў вадзіцель групы затрымання Мікалай Поляк з вынікам 3 хвіліны 41 секунда. На 13 секунд павольней быў памочнік камандзіра ўзвода Аляксандр Карнейчык.

Заключным этапам мерапрыемства было спаборніцтва ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Тут самымі трапнымі апынуліся Руслан Сцяпанаў і Мікалай Поляк, што выбілі па 44 ачкі пяццю стрэламі.

IMG_8280

Такім чынам, у спаборніцтвах прафмайстэрства трэці агульны вынік паказаў памочнік камандзіра ўзвода Аляксандр Карнейчык. Другім быў начальнік падраздзялення аховы Руслан Сцяпанаў, а перамогу святкаваў вадзіцель групы затрымання Мікалай Поляк.

Арцём ГУСЕЎ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё было амаль, як у дэтэктыве: спачатку тэорыя, потым пагоня, а напрыканцы  стрэлы. Не, нічога крымінальнага не здарылася, проста на базе ДТСААФ у межах акцыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика