Работнікі кааперацыі адзначылі прафесійнае свята
12.07.2018
—
Разное
|
У мінулую суботу калектывы Чэрвеньскага раённага спажывецкага таварыства і Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода сабраліся на ўрачыстасць з нагоды трох свят — Дня кааперацыі Рэспублікі Беларусь, Міжнароднага дня кааперацыі і 80-годдзя з дня стварэння Мінскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў.’ ![]() Узнагароджаныя работнікі вытворча-харчовага завода ![]() Дырэктар Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода Васіль ЛАГУН і намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Алена ШЛОМА. — Прафесійнае свята — добрая нагода падсумаваць сваю работу і падзяліцца планамі на будучыню, — зазначыла намеснік старшыні Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Алена Шлома ў прывітальным слове. — Вытворча-харчовы завод і раённае спажывецкае таварыства захавалі ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Час зараз няпросты для абодвух арганізацый, даводзіцца працаваць і рухацца наперад ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі. Гэта пераход на новы фармат работы. Станоўчы вынік абавязкова будзе. ![]() Аляксандр Фомчанка — Гісторыя завода – гэта перш за ўсё людзі, якія працуюць на прадпрыемстве сёння, хто шчыраваў тут напрацягу многіх гадоў і зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Дзякуючы іх працавітасці і стараннасці прадпрыемства сёння захоўвае лідзіруючыя пазіцыі ў сістэме спажывецкай кааперацыі, пацверджаннем чаго з’яўляецца рэнтабельнасць вытворчасці, адзначыў Васіль Лагун. ![]() Намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Алена ШЛОМА і кладаўшчык складской прадукцыі Ганна ЗУБКОЎСКАЯ Кіраўнік Чэрвеньскага райспажыўтаварыства ўручыў знакі “40 гадоў працоўнай дзейнасці ў спажывецкай кааперацыі Беларусі” прадаўцу магазіна №49 “Прадукты” Зоі Фядотавай і начальніку скотаўбойнага цэха аддзела нарыхтовак, прамысловасці і знешнеэканамічнай дзейнасці Валянціне Ніціеўскай, Ганаровую грамату Мінскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў – прадаўцу магазіна №65 “Галантарэя” Смілавіцкага ўчастка Валянціне Булаўка, Грамату Мінскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў – вядучаму эканамісту па транспарту і нарыхтоўкам планава-эканамічнага аддзела райпо Наталлі Мурашка, Падзяку Мінскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў – повару рэстарана “Волма” Таццяне Баранавай. Таццяна МАРЦЬЯНАВА, фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу калектывы Чэрвеньскага раённага спажывецкага таварыства і Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода сабраліся на ўрачыстасць з нагоды трох свят... |
|