80 чалавек з розных куткоў Беларусі і Расіі. У вёсцы Пірагова Мушынскага сельскага Савета адбыўся Дзень земляка
12.07.2018
—
Разное
|
Душэўны і напоўнены ўспамінамі дзень прайшоў у вёсцы Пірагова — З ініцыятывай правесці гэтае свята ў Гэта месца з даўняй гісторыяй. Вёска ўпершыню ўзгадваецца ў 1510 годзе.У Пірагова дзейнічала земская школа і пражывала 322 жыхары, а пасля ўсталявання Савецкай улады тут пачалі дзейнічаць працоўная школа, бібліятэка. У 1931 годзе вёска была падзелена на Малое і Вялікае Пірагова. У першай вёсцы арганізавалі калгас імя У.І. Леніна, а ў другой — «Ударная праца», але ў 30-ыя гады Пірагова зноў стала адной вёскай. У гады Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 39 двароў. Пасля вайны вёска была адноўлена. — На дзень земляка сабраліся каля 80 чалавек, — адзначае Алена Уладзіміраўна. — Гэта нашы землякі з Масквы, Магілёва, Мінска, Мсціслава разам са сваімі дзецьмі, унукамі і праўнукамі. Сустрэча пачалася з паніхіды на могілках вёскі, якую адслужыў настаяцель Свята-Вазнясенскага храма іерэй Міхаіл. Каб сустрэча атрымалася больш гасціннай і ўтульнай, на свой падворак шматлікіх гасцей запрасіла сям’я Надзеі Рыбаковай. Надзея Іванаўна разам са сваімі роднымі таксама прыклала шмат намаганняў для таго, каб свята ў вёсцы прайшло на самым лепшым узроўні. Госці і жыхары з задавальненнем размаўлялі, узгадвалі сваіх родных, суседзяў, дзяліліся навінамі.Старэйшая жыхарка вёскі Антаніна Трубінская расказала і пра гады ваеннага ліхалецця, калі гітлераўцы ў верасні 1943 года спалілі амаль усе двары: — У тыя страшныя часы пірагоўцы выстаялі, — расказвала жанчына. — Пасля пажару засталося ўсяго 6 дамоў. Нікога не пакінулі на вуліцы, усім далі прытулак. У тыя гады людзі падтрымлівалі адзін аднаго і шанавалі. Антаніна Фёдараўна з радасцю прымала ўдзел у свяце, бо яе любімае Пірагова зноў, як у былыя гады, ажыло і загаманіла. — Калі мы даведаліся, што — У 2020 годзе Пірагова адзначыць 510 гадоў, — гаворыць Алена Уладзіміраўна. — Гэта юбілейная дата — добрая нагода для чарговай сустрэчы і правядзення свята. Пра гэта дамовіліся госці і жыхары падчас дня земляка. Вёска павінна жыць, а Пірагова жыве ў сэрцах яго ўраджэнцаў, якія доўгія гады захоўваюць цёплыя ўспаміны пра сваю малую радзіму. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Душэўны і напоўнены ўспамінамі дзень прайшоў у вёсцы Пірагова Мушынскага сельскага Савета. Сюды з розных куткоў краіны і Расіі прыехалі ўраджэнцы вёскі, каб...
|
|