Першая тона ў засекі дзяржавы. 21.by

Першая тона ў засекі дзяржавы

13.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

IMG_9947
11 ліпеня сельгаспрадпрыемствы Століншчыны пачалі выконваць дзяржзаказ па адгрузцы збожжа ў засекі краіны. Першую тону жыта адгрузілі ў ААТ “Церабяжоў-Агра”, куды і завіталі мы з самага ранку.

Дырэктар гаспадаркі Мікалай Канстанцінавіч Дзямко сустрэў на мехдвары, дзе разам з галоўным аграномам Сяргеем Міхайлавічам Ракала абмяркоўвалі ход уборкі.

– Гэта першапачатковая задача – выканаць дзяржаўны заказ па рэалізацыі харчовай праграмы. Сёння збожжа будзем адгружаць на Пінскі камбінат хлебапрадуктаў і на філіял “Берасцейскага пекара” ў Давыд-Гарадку, — адзначыў Мікалай Канстанцінавіч.

Галоўны аграном Сяргей Міхайлавіч падкрэсліў, што пакуль адгружаюць жыта. І ў першы дзень запланавана адправіць 50 тон на збожжапрыёмнае прадпрыемства і 50 тон на “Берасцейскі пекар”.

У гаспадарцы ўборка ідзе згодна з выпрацаванымі тэхналогіямі. На зжатых палетках адразу лушчаць іржышча, прасуюць салому, а далей ідзе пасеў пажніўных. Добра ведаюць, што, сабраўшы адзін ураджай, нельга спыняцца.

Камбайнеры, вадзіцелі забяспечаны двухразовым гарачым харчаваннем, спецвораткай. На жніве задзейнічаны самыя вопытныя і адказныя работнікі. Сярод іх экіпаж Міхаіла Паўлавіча Карповіча і Мікалая Міхайлавіча Валько, якія працуюць не першы год і добра валодаюць сваёй тэхнікай, працэсам ўборкі.

На загрузцы збожжа на дзяржзаказ завіхаецца вадзіцель пагрузчыка Аляксандр Мікалаевіч Арсяновіч, які працуе у гаспадарцы ўжо больш за дзесяць гадоў.

Першыя тоны жыта адвезены на Пінскі КХП вадзіцелем Леанідам Віктаравічам Кардашам, які на саваім МАЗе на адвозцы збожжа працуе ўжо чацвёрты год.

Таццяна СЕГЕН

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  11 ліпеня сельгаспрадпрыемствы Століншчыны пачалі выконваць дзяржзаказ па адгрузцы збожжа ў засекі краіны. Першую тону жыта адгрузілі ў ААТ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика