Характар гартуюць выпрабаванні. 21.by

Характар гартуюць выпрабаванні

13.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раней мы вам распавядалі пра клуб каратэ-до «Камінары», які адкрыўся ў Чэрвені ў лютым гэтага года. І праз тры месяцы выхаванцы клуба прынялі ўдзел у Мінскай гарадской ліге каратэ-до, дзе хлопцам давялося спаборнічаць з больш вопытнымі сапернікамі. Аднак гэта не перашкодзіла выхаванцам клуба заявіць пра сябе як пра моцных і дастойных саперніках.


Іван Сасункевіч, трэнер, кіраўнік клуба «Камінары»:  — Мэтай кваліфікацыйнага экзамену з’яўляецца не толькі вызначыць тэхнічную і фізічную падрыхтоўку нашых выхаванцаў, але і высвятліць, ці здольныя яны змагацца далей. Так ва ўсе часы выхоўваліся воіны. І менавіта так выхоўваюцца ўдзельнікі нашага клуба.

Адразу ж пасля спаборніцтваў яны ва ўзмоцненым варыянце спасцігалі азы каратэ падчас 9-дзённага вучэбна-трэніровачнага збора. І вось наступіла адна з важных падзей у жыцці каратыста – здача кваліфікацыйнага экзамену. Спартсмены павінны былі не простаі паказаць свае ўменні і фізічную сілу, але зрабіць гэта на мяжы сваіх магчымасцяў і даказаць, што яны байцы-каратысты.
— Я рыхтаваўся да гэтага іспыту і вельмі яго чакаў, — гаворыць 13-гадовы Ягор Жукоўскі. — Сэнсэй казаў, што будзе цяжка. Але я не меркаваў, што будзе так цяжка. Аднак справіўся.
— Я ведаў, што магу выканаць па 30 прысяданняў, адцісканняў і практыкаванняў на прэс, — зазначае Данііл Буглак, 5 гадоў, — але калі іх лік пачаў даходзіць да 50, у мяне пайшлі слёзы. Але я не спыніўся ні на імгненне.
— На спаборніцтвах было нашмат лягчэй, — прызнаецца Арцём Пузанкоў, 7 гадоў. — На экзамене зразумеў, што здольны на больш сур’ёзныя выпрабаванні. Я заслужыў свой пояс.
— Усю тэхніку і фізічныя практыкаванні мы выконвалі ў групах. Але мне не хапіла месца на матах, і я здаваў экзамен адзін на вачах у сэнсэя і сваіх бацькоў. У сярэдзіне свайго выступу ўжо дрэнна чуў каманды сэнсэя і выконваў іх машынальна, — распавядае Дзіма Прышывалка, 8 гадоў.
Таксама выказаліся і бацькі выхаванцаў клуба.
Алеся Жабінская:
— Я лічу, што экзамен прайшоў строга, але я задаволеная. Менавіта так гадуюцца мужчыны. Аляксандр Семчанка:
— На кваліфікацыйным экзамене свайго сына я зразумеў, што правільна зрабіў, прывёўшы яго ў каратэ. Я ведаю магчымасці свайго дзіцяці, але тое, што я ўбачыў на экзамене, дала падставу яшчэ больш ганарыцца сваім сынам.
Марына Бондарава:
— Часам хацелася забраць дзіця з экзамену. Але я вытрымала і мой Данік таксама. Я, безумоўна, ганаруся сваім сынам. Калі ён вытрымаў такое выпрабаванне, то я за яго спакойная.
Віталь Аношка:
— Я трохі ў шоку ад фізічнай нагрузкі. Але я задаволены і клубам, і іспытам. Працягнем штурмаваць новыя вяршыні каратэ.
Экзамен скончыўся. «Камінары» на канікулы закрывае свае дзверы, але ў жніўні выхаванцы клуба зноў вернуцца на трэніроўкі адтачыць сваю тэхніку і вывучыць новую, каб на новых спаборніцтвах гучна заявіць аб сабе як аб каратыстах з Чэрвеньскага раёна. А праз паўгода паспрабаваць здаць новы экзамен і стаць на адзін крок бліжэй да чорнага пояса і звання майстра Шатакан каратэ-до.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раней мы вам распавядалі пра клуб каратэ-до «Камінары», які адкрыўся ў Чэрвені ў лютым гэтага года. І праз тры месяцы выхаванцы клуба прынялі ўдзел у Мінскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика