В Докшицком районе начался «черничный бум». 21.by

В Докшицком районе начался «черничный бум»

13.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


img_8319
Для вяскоўцаў і гараджан, якія любяць лес, зараз самая гарачая пара. Паспелі чарніцы, а гэта значыць, збіраючы іх, можна значна папоўніць свой сямейны бюджэт. Не менш гарачая і напружаная пара і для нарыхтоўшчыкаў. Чарніцы прымаюць гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства ў райцэнтры і ў сельскай мясцовасці, а таксама прыватнікі. 

У мінулым годзе ў сувязі з невялікай ураджайнасцю чарніц райста нарыхтавала іх толькі 940 кілаграмаў. Сёлета ўжо на шокавую замарозку адправілі 12,6 тоны чорнай ягады, якую ў далейшым плану­юць пастаўляць у краіны ЕС. З пачатку нарыхтоўчага сезона за назбіраны кілаграм чарніц здатчык мог атрымаць 2,5 рубля. На сённняшні дзень у рамках канкурэнцыі з прыватнымі структурамі цана вырасла да 3,7 рубля. Цэны райста фарміруе ў адпаведнасці з попытам і якасцю прадукцыі.
Паспяхова займаецца нарыхтоўкай прыватнае прадпрыемства “Докшыцы-Экспарт”, якое за адзінаццаць дзён закупіла больш за 35 тон салодкай ягады. Ёсць сямейныя пары, якія прыносяць вёдры з чарніцамі па некалькі разоў за дзень. Іх заробак складае 160-170 рублёў. Зразумела, такія сумы ўдаецца зарабіць не ўсім. Але, па словах аматараў ціхага палявання, за дзень рэальна можна пакласці ў кішэню ад 50 да 70 рублёў. А за сезон атрымоўваецца прыкладна каля 2 тысяч. Разам з бацькамі ў лес едуць і дзеці. Дзесяцікласнік Аляксандр Лапчык з задавальненнем здае назбіраныя ягады, бо ведае, што яго скарбонка папоўніцца яшчэ на некалькі рублёў, і тады на іх можна будзе купіць ноўтбук. Васьмігадовай Насці Альхімёнак таксама да радасці атрымаць свой першы заробак ад здачы чарніц. Дзяўчынка збіраецца паехаць адпачываць на Браслаўскія азёры, дзе і вырашыць, як патраціць заробленыя грошы.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: лясныя дары ў насельніцтва прымае Аляксандр Гмырак, які працуе трэці год запар нарыхтоўшчыкам у райста.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для вяскоўцаў і гараджан, якія любяць лес, зараз самая гарачая пара. Паспелі чарніцы, а гэта значыць, збіраючы іх, можна значна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика