Асіповічы: коратка аб розным
13.07.2018
—
Разное
|
АсIповIцкае РГП Глускага райста закупіла ў насельніцтва каля 12 тон чарніц. Акрамя магазінаў, ягады прымаюць і 5 штатных нарыхтоўшчыкаў. Найбольш актыўныя з іх Таццяна Якаўлева і Генадзь Курачоў, якія разам прынялі ў людзей каля тоны лясной вітаміннай прадукцыі. У МПЦ “РавеснIк” на працягу канікул кожную сераду і пятніцу з 15 да 17 гадзін працуе дзіцячая гасціная “Бяспечнае лета”. У мясцовым лясгасе жук-караед па-шкодзіў 2554,8 га наса-джэнняў — прыкладна 80 тысяч кубаметраў. Найбольшае масавае ўсыханне сасны назіраецца ў Дрычынскім лясніцтве — 471,8 га (34,4 тыс. куб.) — і Дараганаўскім — 363,1 (9,8). Вырублена ўжо 2145,4 га — 60,4 тыс. «кубоў». Па дадзеных цэнтральнай райбальнIцы, на пачатак года ў сельскай мясцовасці пражываў 13061 жыхар, з іх 6416 праца-здольнага ўзросту, дзяцей — 1912, у тым ліку да 1 года — 79. У ДрычынскIм сельсавеце гаспадарамі падворкаў утрымліваецца: кароў — 40, коз — 26, свінней — 172, коней — 2, сабак — 170, катоў — 164, трусаў — 77, птушак — 1367, пчоласем’яў — 162. У аварыйную службу раёна газазабеспячэння філіяла “Бабруйскае вытворчае ўпраўленне” РУП “Магілёўаблгаз” з пачатку года паступіла 422 заяўкі і 779 — на рамонт газавага абсталявання. Па пытаннях мантажу, перамантажу і замены абсталявання звярнулася 538 землякоў. Акрамя гэтага, абследавана 3689 кватэр на прадмет бяспечнага карыстання газам. Занальны вузел электрасувязI ў канцы ліпеня заканчвае работы па пераключэнні існуючай тэлефоннай нумарацыі на АТС Ялізава на новую. Пасля правя-дзення мадэрнізацыі ўсе абаненты пасёлка змогуць карыстацца паслугамі высокахуткаснага інтэрнэта. Восенню такая ж магчымасць з’явіцца і ў жыхароў паўднёвага боку горада і вуліцы Патоцкага. Па 16 лIпеня ў раёне праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дзіця — галоўны пасажыр!».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
АсIповIцкае РГП Глускага райста закупіла ў насельніцтва каля 12 тон чарніц. Акрамя магазінаў, ягады прымаюць і 5 штатных нарыхтоўшчыкаў. Найбольш актыўныя з іх... |
|