Продолжается благоустройство г.п. Мир. Заасфальтирован участок улицы Молодежная. 21.by

Продолжается благоустройство г.п. Мир. Заасфальтирован участок улицы Молодежная

14.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Турыстычнай мекай Беларусі па праве можна лічыць г.п. Мір, які, дзякуючы шэдэўру беларускага дойлідства – Мірскаму замку, добра вядомы далёка за межамі нашай краіны. Таму і знешні выгляд пасёлка павінен быць на самым высокім узроўні: прывабны, акуратны і чысты.

На бягучы год запланаваны шэраг мерапрыемстваў па комплексным добраўпарадкаванні і развіцці гарадскога пасёлка Мір. Частка будаўнічых і рамонтных работ ужо выканана, асноўная – пачнецца ў бліжэйшы час.

Як вядома, дарогі – твар любога населенага пункта. Менавіта ад іх якасці залежыць як першае ўражанне замежных гасцей ад пасёлка, так і камфортнае перамяшчэнне мясцовых жыхароў. Таму на рэканструкцыю і мадэрнізацыю вуліц г.п. Мір накіравана нямала тэхнікі і працоўных сіл Карэліцкага ДРБУ-158. У чэрвені намаганнямі дарожнікаў Карэліччыны на ўчастку вуліцы Маладзёжная працягласцю 112 м было пакладзена асфальтава-бетоннае пакрыццё. Неўзабаве будуць абсталяваны ўскраі дарогі і нанесена дарожная разметка.


«Новай вопраткай» вуліцы Маладзёжнай задаволены ўсе без выключэння мясцовыя жыхары. Дырэктар Мірскага Дома культуры Ала Пятроўна Качаноўская расказвае пра тое, “што было” і “што стала”:

– Жыву я на вуліцы Сташэўскай, а працую ў Доме культуры на Чырвонаармейскай. Таму кожны дзень менавіта па гэтай вуліцы раніцай іду на работу, а ўвечары вяртаюся дадому. Раней тут была звычайная палявая дарога, ісці па якой вясной альбо восенню падчас дажджоў было сапраўдным выпрабаваннем. Сёння ж – адно задавальненне.


– Сёння мы можам ездзіць па Маладзёжнай на машыне, што значна скарачае шлях. Да таго ж, па новенькаму асфальту дзеці маюць магчымасць катацца на роліках альбо веласіпедах, – дзеліцца мясцовая жыхарка Яўгенія Развадоўская.


На сённяшні дзень поўным ходам вядуцца работы  па добраўпарадкаванні тэрыторыі сярэдняй школы пасёлка, з якімі паспяхова спраўляецца брыгада муляроў ААТ “Рамонтна-будаўнічае прадпрыемства-12”. У канцы мая бягучага года работнікі прадпрыемства пачалі здымаць стары асфальт з прышкольнай тэрыторыі. Сёння вядуцца работы па ўстаноўцы бардзюраў, затым брыгада прыступіць да ўкладкі тратуарнай пліткі. Усяго запланавана ўстанавіць 480 метраў бардзюраў і пакласці 940 квадратных метраў пліткі. Работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі СШ г.п. Мір плануецца скончыць да 1 верасня, каб урачыстая лінейка напярэдадні новага навучальнага года прайшла на адноўленай прышкольнай пляцоўцы.

На працягу чэрвеня ў выніку бягучага рамонту шэраг будынкаў у Міры набылі прывабны выгляд. Так, работнікамі гаспадарчай групы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама быў адноўлены фасад Мірскага Дома культуры. За ўласныя сродкі Мірскага сельвыканкама работнікамі РБП-12 зроблены бягучы рамонт будынка сельскага выканаўчага камітэта. Да таго ж новы знешні выгляд набылі Дом быту і кафэ «Рагнеда».

 

Аксана ЯНУШ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Турыстычнай мекай Беларусі па праве можна лічыць г.п. Мір, які, дзякуючы шэдэўру беларускага дойлідства – Мірскаму замку, добра вядомы далёка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика