Жыхар Ліды знайшоў падбярозавік вагой 840 граммаў
14.07.2018
—
Разное
|
Дома знаходка галавы сям'і зрабіла сенсацыю. Велізарны падбярозавік пад шырокім капелюшом, прытым абсалютна здаровы, паказалі сваякам, суседзям, сябрам... Жонка Мікалая Мікалаевіча Жанна Янаўна (менавіта ёй належала ініцыятыва прынесці трафей у рэдакцыю) кажа: «Рука не ўздымалася парэзаць грыб у суп або на патэльню!..» Пытаннямі «Як?», «Дзе?», «Адкуль?» і іншымі, што тычацца знаходкі такога трафея, засыпалі самаго Мікалая Мікалаевіча... – Знайшоў яго ў лесе каля вёскі Ліпнішкі Іўеўскага раёна – рос у траве пад бярозамі. Здзівіўся, не паверыў сваім вачам, – распавядае лідчанін. Падбярозавік быў адзіным у кошыку грыбніка. Больш ні аднаго грыба ён не знайшоў. Аднак пераканаўся: раз вырас у лесе такі цуда-падбярозавік, можна спадзявацца, што ёсць і іншыя. Няхай у гэтым годзе і няшмат, але – ёсць. Дык ці не пара на ціхае паляванне, за сваімі трафеямі?! А раптам каго-небудзь з нас лес таксама здзівіць? Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І няхай гавораць, што сёлета з-за засухі не варта чакаць грыбоў. А лідчанін Мікалай Ефімец, заўзяты аматар ціхага палявання, не верыў і не слухаў скептыкаў, слухаў...
|
|