У Мінску здарылася сутыкненне грузавіка МАЗ і бетонамяшалкі. ДТЗ адбылося каля 13.20, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле звестак ДАІ кіроўца МАЗа пры выездзе з прылеглай тэрыторыі не саступіў дарогу бетонамяшалцы "Сканія". Тая ехала з боку вуліцы Солтыса па вуліцы Ваўпшасава ў напрамку вуліцы Карвата.
Пры ДТЗ траўмы рознай ступені цяжкасці атрымаў кіроўца МАЗа. Яго шпіталізавалі.
Фота УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама У Мінску здарылася сутыкненне грузавіка МАЗ і бетонамяшалкі. ДТЗ адбылося каля 13.20, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ ГУУС...