Асіповічы: хроніка здарэнняў
17.07.2018
—
Разное
|
РАУСЗ 9 па 15 ліпеня ў ходзе СП “Мак” на прысядзібных участках знішчана адпаведна 0,5 і 4,1 кг дзікарослых маку і канопляў; 7 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Паступіла паведамленне аб тым, што паблізу п. Сасновы выкапана з зямлі і выкрадзена 252 м кабелю ТМБ-4. З кватэры пенсіянеркі зніклі залатыя вырабы коштам 1008 руб. 12 чысла ў бальніцу дастаўлены 2 нецвярозыя непрацуючыя асіпаўчаніна, якія нанеслі адзін аднаму цялесныя пашкоджанні нажом падчас бойкі. РАСККрымінальная справа ўзбуджана па факце крадзяжу з не абсталяванага ахоўнай сігналізацыяй аўтамабіля, 3 — у дачыненні да раней судзімага 20-гадовага асіпаўчаніна, які ўцягнуў непаўналетняга ў здзяйсненне падобных крадзяжоў. Жыхар Расіі 10 чысла ў в. Чучча пагражаў забойствам нажом пенсіянерцы з Ялізава. Непрацуючы раней судзімы жыхар Глуска ў кватэры па вул. Сумчанкі парэзаў нажом свайго земляка. 13 ліпеня ў 16 гадзін у кватэры дома па вул. Чарняхоўскага знойдзены труп 51-гадовай гаспадыні, смерць якой, згодна з экспертызай, наступіла ў выніку атрыманых цялесных пашкоджанняў. Следча-аператыўнай групай устаноўлена, што 6 чысла падчас сваркі пасля сумеснага распіцця алкаголю да-дзеныя пашкоджанні прычыніў жанчыне 29-гадовы несудзімы асіпаўчанін. Ён затрыманы, узбуджана крымінальная справа. ДАIАдбылося 2 ДТЗ. Папярэджана 58 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 6 “бяспраўнікаў”, 16 пешаходаў і веласіпедыстаў. Падчас прафілактычнай акцыі “Дзіця — галоўны пасажыр!” пакарана 15 вадзіцеляў, якія перавозілі дзяцей без выкарыстання рамянёў бяспекi і дзіцячых утрымліваючых сістэм. IАЖіРССкладзены пратакол за парушэнне правілаў рыбалоўства, 3 — лесакарыстання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РАУС З 9 па 15 ліпеня ў ходзе СП “Мак” на прысядзібных участках знішчана адпаведна 0,5 і 4,1 кг дзікарослых маку і канопляў; 7 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай...
|
|