Працверазеў – зразумеў…
20.07.2018
—
Разное
|
У адным жартаўлівым вершы гаворыцца, што вясёламу чалавеку для п’янства прычыны доўга шукаць і не трэба. Напэўна, гэтым кіраваўся і Д., жыхар Косава, які зрабіў у Івацэвічах пакупкі, пасля вырашыў іх “абмыць”. Піць гарэлку ў адзіночку было сумна, таму ён знайшоў сяброў, з якімі працягнуў ужываць моцныя напоі.
Але ў гэтай банальнай п’янкі быў “нестандартны” зыход. Д. убачыў, што ў кішэні К., аднаго з сабутэльнікаў, знаходзяцца грошы. І сума немаленькая. Д. працягнуў піць гарэлку, а пасля ўдарыў К. некалькі разоў, выцягнуў з кішэні апошняга грошы (каля 1 000 рублёў), сабраў свае абноўкі, накіраваўся дамоў – у Косава. Дома, пасля таго, як працверазеў, зразумеў: гэты ўчынак яму можа прынесці шмат непрыемнасцей. Ён сам тэлефанаваў у райаддзел міліцыі, паведаміў пра злачынства.
Узбуджана крымінальная справа па арт. Крымінальнага кодэкса “Рабаванне”.
Андрэй БУРДЗЬ, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Піць гарэлку ў адзіночку было сумна... |
|