Набліжалі вызваленне як маглі. 21.by

Набліжалі вызваленне як маглі

23.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На адной чашы вагаў – лёс амаль незнаёмага чалавека, які цалкам залежыць ад тваіх дзеянняў, на другой – тваё ўласнае жыццё, якое ў любы момант можа абарваць фашысцкая куля. Не ў кожнага дарослага чалавека хопіць сілы волі, каб зрабіць правільны выбар у такіх жорсткіх умовах. Кабрынчанка Стэфаніда Чартова апынулася ў такой сітуацыі ў 11 гадоў, у страшны час фашысцкай акупацыі.

– Партызанам у Сухоўчыцах дапамагалі ўсе, каго я ведала, – расказвае Стэфаніда Раманаўна. – У партызанах была і ўся мая сям’я – абодва браты, сястра і бацька. Сувязь трымалі з Сувораўскім атрадам. Аднойчы, калі Стэфаніда прыйшла дахаты, яна ўбачыла незнаёмага мужчыну. Гэта быў партызан Мікалай Салаўёў, які паміраў ад цяжкага ранення і без неабходных медыкаментаў. Паспрабаваць пранесці лекі праз нямецкі пост, які стаяў на мосце праз Бону, значыла верную смерць – фашысты пільна абшуквалі і падводы, і людзей. Адзінаццацігадовая Стэфаніда згадзілася рызыкнуць.

– Іду, а ўнутры ўсё трымціць, – успамінае Стэфаніда Чартова. – У галаве паранены, які ўжо суткі нават без перавязкі ляжаў – не было чым. Дапамог нам тады хірург Сцяпура, з якім дагаварыўся бацька. Лекі ён перадаў сваёй памочніцы Ганне, якая ў сваю чаргу аддала іх мне.

Гэта быў не адзіны выпадак, калі Стэфаніда дастаўляла партызанам лекі: – Падыходзіла я звычайна да хлява – там мяне сустракалі і «пакавалі», запіхваючы пад вопратку перавязачны матэрыял, антыбіётыкі і іншыя неабходныя рэчы. Разлік быў простым – маленькая дзяўчынка выклікала менш падазрэнняў, чым дарослы чалавек. Аднак і сёння Стэфаніда Раманаўна ўспамінае, як кожны раз на нямецкім пасту амаль што спынялася сэрца. Бараніў Бог, упэўнена жанчына, нешта кожны раз увагу немцаў адцягвала. Маленькая, захутаная ў хустку дзяўчынка, затрымаўшы дыханне, ішла наперад, зноў і зноў ратуючы чыёсьці жыццё. Як і многія іншыя дзеці вайны, яна выконвала і другія заданні – назірала за патрулямі, перамяшчэннем нямецкіх войскаў, аб чым потым дакладвала партызанам. Як згадвае Стэфаніда Раманаўна, нянавісць да акупантаў жыла ў кожным сэрцы аднавяскоўцаў, таму здраднікаў у вёсцы не было. На момант нашага візіту Стэфаніда Чартова адзначала свой 88-ы дзень нараджэння. Павіншаваць яе прыйшлі дзеці, сваякі, суседзі і валанцёры з атрада «Добрыя сэрцы» Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва са сваім лідарам Святланай Грыцук. Кветкі, добрыя словы і цёплая атмасфера ўзаемаразумення сагрэлі душу гераіні. Аднак нават у такі ўрачысты дзень страшныя ўспаміны ўскалыхнулі яе сэрца, вярнуўшы ў часы акупацыі, калі яна, маленькая партызанская сувязная, зноў ішла ратаваць чыёсьці жыццё.


Дзмітрый БЯЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ аўтара: Стэфаніда Чартова (у цэнтры) прымае віншаванні з днём нараджэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Набліжалі вызваленне як маглі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика