Засцерагчыся ад вострых кішэчных інфекцый. 21.by

Засцерагчыся ад вострых кішэчных інфекцый

24.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З прыходам цяпла павялічваецца рызыка ўзнікнення вострых кішэчных інфекцый. У нашым раёне за чатыры месяцы ў структуры такіх інфекцый ротавірусныя энтэрыты склалі 80 працэнтаў. Часцей хварэлі дзеці да трох гадоў. Прычынай у большасці выпадкаў стала ўжыванне дрэнна вымытых фруктаў і гародніны. Таму ў мэтах прафілактыкі неабходна выконваць наступнае: строга захоўваць правілы асабістай гігіены і кантраляваць іх выкананне дзецьмі; старанна мыць рукі з мылам перад прыгатаваннем ежы, перад ядой, пасля наведвання туалета, пасля прыходу з вуліцы. Не варта купляць прадукты харчавання на стыхійных рынках; пры пакупцы прадуктаў звяртаць увагу на тэрміны прыгоднасці і ўмовы захоўвання; не ўжывайце прадукты і напіткі, на якіх сышоў тэрмін прыдатнасці, а таксама пры падазрэнні адносна іх якасці. Не дапускайце судакранання сырых прадуктаў з тымі, якія не будуць падвяргацца тэрмічнай апрацоўцы; выкарыстоўвайце розныя кухонныя дошкі, нажы для сырых і гатовых прадуктаў. Для дзяцей малочную сумесь рыхтуйце ў колькасці, патрэбнай на адно кармленне; кансерваваныя дзіцячыя прадукты выкарыстоўвайце адразу пасля ўскрыцця; сачыце за чысцінёю дзіцячых цацак, бутэлечак, сосак. Утрымлівайце кухню ў чысціні. Не дапускайце кантакту насякомых і грызуноў з харчовымі прадуктамі. Не выкарыстоўвайце ваду для піцця і гатавання ежы з невядомых крыніц. Не займайцеся рыхтаваннем стравы, калі адчуваеце сябе нездаровымі (асабліва пры расстройстве стулу, млоснасці (тошноте), болях у жываце). Не займайцеся самалячэннем. Пры першых прызнаках захворвання звяртайцеся да ўрача.

Калі прытрымлівацца гэтых правілаў, можна засцерагчыся ад вострых кішэчных інфекцый.

Ірына ПЯТРОВІЧ, загадчыца аддзела

эпідэміялогіі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З прыходам цяпла павялічваецца рызыка ўзнікнення вострых кішэчных інфекцый. У нашым раёне за чатыры месяцы ў структуры такіх інфекцый ротавірусныя энтэрыты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика