Лета зорнае, будзь са мной!. 21.by

Лета зорнае, будзь са мной!

24.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Дзераўнянскай сярэдняй школе працаваў дзіцячы аздараўленчы лагер «Сонейка», які наведвалі 50 навучэнцаў 1 – 5 класаў. Работа ў лагеры вялася згодна рэжыму дня, які быў насычаны рознымі цікавымі, захапляльнымі мерапрыемствамі. Кожны дзень пачынаўся з ранішняй зарадкі, з правядзення хвілінак здароўя і бяспекі.

Настаўнікі пачатковых класаў, выхавальнікі груп падоўжанага дня, трэнеры Дзераўнянскай ДЮСШ на працягу ўсяго перыяду працы лагера стараліся стварыць аптымальныя ўмовы для паўнацэннага адпачынку дзяцей, развівалі творчыя здольнасці навучэнцаў, выхоўвалі культуру паводзін, знаёмілі з цікавымі набыткамі роднага краю, прывівалі навыкі здаровага ладу жыцця, інтарэс да фізічнай культуры і спорту.

За час знаходжання дзяцей у лагеры была праведзена акцыя «Канікулы без дыму і агню», у час якой навучэнцы сустрэліся з прадстаўнікамі МНС. Таксама дзеці наведалі пост пажарнай службы , які знаходзіцца ў аграгарадку Дзераўная. Былі арганізаваны і праведзены экскурсіі ў музей радзімы Ф. Э. Дзяржынскага і па маршруце «Дзераўная – Хатынь – Курган Славы – Дзераўная», ад якіх дзеці атрымалі шмат уражанняў.

Таксама была арганізавана захапляльная праграма «Танцуй і спявай, спявай і танцуй». Тры разы навучэнцы паспелі наведаць Стаўбцоўскі фізкультурна-аздараўленчы комплекс, дзе плавалі ў басейне. Кожны дзень ладзіліся інтэлектуальныя гульні, гульні па станцыях, музычныя асарці. Шмат увагі надавалася спартыўным мерапрыемствам, якія арганізоўвалі і праводзілі трэнеры Дзераўнянскай ДЮСШ.

Працавалі аб’яднанні па інтарэсах, на якіх дзеці пісалі вершы, рабілі розныя падзелкі. Былі праведзены цікавыя мерапрыемствы «Міс- модніца» і «Міс- Містэр».

Пасля актыўнасці на мерапрыемствах навучэнцамі хутка з’ядаліся смачныя абеды, прыгатаваныя ў школьнай сталовай. Пасля абеду дзяцей чакалі водныя працэдуры і дзённы сон, пасля салодкага сну – падвячорак. А затым лінейка, на якой падводзіліся вынікі кожнага дня. Надоўга запомніцца навучэнцам канцэртная праграма «Лета зорнае, будзь са мной!», прысвечаная закрыццю лагера «Сонейка».

Леакадзія КАРОТКАЯ, кіраўнік аб’яднання

па інтарэсах «Юны карэспандэнт» Дзераўняскай СШ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Дзераўнянскай сярэдняй школе працаваў дзіцячы аздараўленчы лагер «Сонейка», які наведвалі 50 навучэнцаў 1 – 5 класаў. Работа ў лагеры вялася згодна рэжыму дня, які...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика