Выхадныя без дажджоў дазволілі гаспадаркам значна павялічыць убраныя плошчы.
На ўчарашні дзень на Століншчыне збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з плошчы 7803 гектары – гэта 39,1 працэнта да плана. Намалочана 26728 тон. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне склала 34,3 цэнтнера з гектара. У мінулым годзе на гэты час ураджайнасць была 33,2 цэнтнера з гектара.
75,6 працэнта ад плана ўбрана ў КСУП “Варані”, 61,2 працэнта – у КУВП “Манькавічы”, 53,1 працэнта – у КСУП “АграГлінка”. Таксама перайшлі палавінны рубеж у КСУП “Беражное”, КСУП “Рухчанскі”, КСУП “Прыгарынскі-2012”.
Па-ранейшаму ў лідарах па ўраджайнасці ААТ “Кароцічы” – 53 цэнтнеры з гектара, ААТ “Новая Прыпяць” – 50 цэнтнераў з гектара, ААТ “Палессе АВМ” – 49,6 цэнтнера з гектара.
Больш за 3 тысячы тон намалацілі ў СВК “Фядорскі”. Набліжаюцца да трохтысячнага рубяжу КУВП “Манькавічы”. Пераступілі двухтысячную мяжу ў КСУП “Прыпяць-2009”.
У трох гаспадарках пачалі ўборку яравога ячменю. У КСУП “Дубайскі” яго ўбралі з плошчы 10 гектараў – гэта 6,1 працэнта. 28 гектараў гэтай культуры абмалацілі ў КСУП “Відзіборскі” – 15,9 працэнта. А ў КСУП “Варані” ўборку яравога ячменю ўжо закончылі.
Гаспадаркі паступова ўбіраюць трыцікале. Агульны працэнт убраных тэрыторый – 45,5. Намалацілі 7403 тоны. Сярэдняя ўраджайнасць – 32,4 цэнтнера з гектара. Самая высокая ўраджайнасць трыцікале ў КСУП “Відзіборскі” – 60 цэнтнераў з гектара. 47,9 і 47,6 цэнтнера з гектара адпаведна ў КУВП “Манькавічы” і ААТ “Кароцічы”. Самы вялікі збор трыцікале ў КУВП “Манькавічы” – 1590 тон і КСУП “Прыпяць-2009” – 1306 тон.
Працягваецца ўборка жыта. На Століншчыне яно ўбрана з плошчы 2276 гектараў – гэта 77,3 працэнта. Усяго намалочана 6243 тоны. Сярэдняя ўраджайнасць 27,4 цэнтнера з гектара. У лідарах па ўраджайнасці ААТ “Кароцічы” – 51,3 цэнтнера з гектара. 44,3 цэнтнера з гектара маюць у ААТ “Лядзецкі”. Крыху ад іх адсталі ў ААТ “Новая Прыпяць”, дзе з аднаго гектара намалочваюць 43,2 цэнтнера. У КСУП “Беражное”, КСУП “Варані”, КСУП “Прыпяць-2009”, КСУП “Відзіборскі” і КСУП “Рубельскі” завершана ўборка жыта. Набліжаюцца да фінішу ў ААТ “Палеская ніва” і КСУП “Струга”.
Уборку пшаніцы завяршылі ў КСУП “АграГлінка”, КСУП “Рухчанскі” і КУВП “Манькавічы”. Сярэдні працэнт убраных тэрыторый па раёне склаў 48,3. Агульны збор пшаніцы – 12478 тон. Сярэдняя ўраджайнасць 41,6 цэнтнера з гектара. Самая высокая ўраджайнасць пшаніцы ў ААТ “Новая Прыпяць” – 57,1 цэнтнера з гектара, ААТ “Кароцічы” – 54,8 цэнтнера з гектара і КСУП “Рухчанскі” – 54,5 цэнтнера з гектара.
Уборку аўса пачалі ў КСУП “Дубайскі”, дзе яго абмалацілі на плошчы 9 гектараў, ці 10 працэнтаў.
Таццяна СЕГЕН