На Миорщине зажинки. 21.by

На Миорщине зажинки

25.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Сёння на палетках ВУПКУ “Міёрскі” раённыя зажынкі. Дадзены старт масавай уборцы зерневых і зернебабовых культур. Між тым многія гаспадаркі апробавалі камбайны ў справе. Сельгаспрадпрыемствы “Цітова”, “Туркова”, “Папшулі” і “Мікалаёўскі” поўнасцю закончылі абмалот азімага рапсу. 

Самая вялікая ўраджайнасць у 16,1 цэнтнера з гектара атрымана ў “Туркове”, набліжаюцца да такога паказчыка “Цітова” і “Любінова”.
Азімы рапс займаў 554 гектары ў дзевяці гаспадарках, па стане на 23 ліпеня абмалочаны на 379 га ці на 68,4% плошчаў. Атрымалі 468 тон алейнага насення пры сярэдняй ураджайнасці 12,4 ц/га.


Пяць сельгаспрадпрыемстваў убіралі насеннікі ранніх злакавых траў. Гэтая работа амаль закончана, значныя запасы насення стварылі ААТ “Пад’ельцы” — 27 тон і “Узмёнскі край” — 24.


Першы выезд на збожжавыя палеткі ўжо зрабілі камбайнеры з “Туркова”, “Папшулёў”, “Мікалаёўскага” і “Павяцця”. Убралі 288 гектараў пры сярэдняй ураджайнасці 25 ц/га. Максімальны намалот у 27 цэнтнераў з гектара забяспечылі ў “Мікалаёўскім”. З наступнага нумара раённая газета будзе рэгулярна і ўсебакова асвятляць ход жніва-2018. Паспяховаму правядзеню ўборачнай павінна садзейнічаць папаўненне камбайнавага парка. Імпартны “Нью холанд” атрымала УП “Цітова”, механізатар Анатоль Сачыўка адразу вывеў “замежніка” на рапсавае поле. “Туркова” набыло беларускі КЗС-12-18 “Палессе” апошняй мадыфікацыі. Машыну неадкладна апрабаваў машыніст Ігар Станкевіч на ўчастку азімай пшаніцы. Дарэчы, у жніво ўключыліся ўсе пяць камбайнаў гэтай гаспадаркі. На раніцу панядзелка яны ўбралі 130 гектараў і адправілі на дапрацоўку 327 тон зерня.


Ёсць перспектыва набыць новыя камбайны айчыннай вытворчасці і выкарыстаць іх у сёлетнім жніве ў сельгаспрадпрыемстваў “Пад’ельцы”, “Мікалаёўскі” і “Райаграсэрвіс”.

Фота для ілюстрацыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Сёння на палетках ВУПКУ “Міёрскі” раённыя зажынкі. Дадзены старт масавай уборцы зерневых і зернебабовых культур. Між тым многія гаспадаркі апробавалі камбайны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика