Пасажырскі цягнік Кіеў — Мінск сутыкнуўся з грузавіком. 21.by

Пасажырскі цягнік Кіеў — Мінск сутыкнуўся з грузавіком

26.07.2018 12:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Пасажырскі цягнік № 85 Кіеў — Мінск сутыкнуўся з грузавіком. Здарэнне адбылося а 7-й гадзіне раніцы 26 ліпеня на 451-м кіламетры перагону Бабруйск — Мірадзіна. Як інфармуе прэс-служба Беларускай чыгункі, на чыгуначным пераездзе апынуўся грузавік ГАЗ-52, кіроўца чамусьці не звярнуў увагу на сігналізацыю. Машыніст выкарыстаў экстраннае тармажэнне, аднак сутыкнення пазбегнуць не ўдалося.

Адзначаецца, што ніхто з людзей не пацярпеў. Цягнік прыбыў у Мінск са спазненнем на тры гадзіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Пасажырскі цягнік № 85 Кіеў — Мінск сутыкнуўся з грузавіком. Здарэнне адбылося а 7-й гадзіне раніцы 26 ліпеня на 451-м кіламетры перагону Бабруйск —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика