Двое дзяцей загінулі на пажары, пакуль бацька быў на рыбалцы
27.07.2018 10:42
—
Разное
|
Фота: foter.com На пажары ў пасёлку Лясны Мінскага раёна загінулі двое малых дзяцей, паведамляе Паведамленне пра пажар у пакоі на пятым паверсе пяціпавярховага інтэрната ратавальнікі атрымалі 26 ліпеня ў 23.37. На месцы выкліку супрацоўнікі МНС пабачылі, што з акна ідзе дым. З пакоя ратавальнікі вынеслі двух непрытомных дзяцей — чатырох і сямі гадоў. Іх перадалі брыгадзе хуткай меддапамогі. Лекары спрабавалі рэанімаваць дзяцей, але вымушаныя былі канстатаваць іх смерць. Паведамляецца, што на момант здарэння брат з сястрой былі дома адны. Дзеці жылі разам з бацькам. Паводле папярэдняй інфармацыі, у гэтую ноч ён быў на рыбалцы. Агонь знішчыў ложак, пашкодзіў аздабленне сцен і шыбу ў пакоі, ад яго закураныя маёмасць і аздабленне сцен блока. Прычына пажару высвятляецца. На месца здарэння выехалі работнікі МНС, РАУС, Следчага камітэта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: foter.com На пажары ў пасёлку Лясны Мінскага раёна загінулі двое малых дзяцей, паведамляе прэс-служба МНС. Паведамленне пра пажар у пакоі на пятым паверсе...
|
|