Сэрцы маладых кабрынчан спаткаліся ў ААТ “Раданежскае”. 21.by

Сэрцы маладых кабрынчан спаткаліся ў ААТ “Раданежскае”

01.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Месца, дзе выраслі крылы

Настасся Карпейчык і Сяргей Ланец нарадзіліся і выраслі ў Кобрыне, але сустрэлі адзін аднаго толькі, калі ў якасці маладых спецыялістаў прыехалі па размеркаванні ў ААТ “Раданежскае”. Дзяўчына пасля вучобы ў Столінскім  аграрна-эканамічным каледжы ўладкавалася тут бухгалтарам, а годам пазней пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта на пасаду галоўнага энергетыка таварыства прыбыў Сяргей.


Настасся  вырашыла набыць вышэйшую адукацыю і стала студэнткай Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Сяргей, у абавязкі якога ўваходзіла электразабеспячэнне гаспадаркі, стаў спецыялістам па абслугоўванні газавага абсталявання. Ён добра ведае, што яго работа вельмі адказная, таму што газ, вада і электрычнасць – галоўныя рэсурсы стабільнай работы гаспадаркі. Да сваіх абавязкаў ён ставіцца адказна і патрабуе такіх жа адносін ад падначаленых – электраманцёраў і зваршчыкаў, разам з якімі сочыць, каб усе вузлы і сістэмы працавалі без збояў. Тады і ферма, якая дае гаспадарцы асноўны даход, і збожжасушыльны комплекс, што ў час жніва лічыцца стратэгічным аб’ектам, вытрымаюць сур’ёзныя нагрузкі.

Адказнасць за дабрабыт  маладых спецыялістаў у гаспадарцы бярэ на сябе кіраўніцтва. Кіраўнік ААТ “Раданежскае” Уладзіслаў Балабушка зацікаўлены ў маладых работніках. У адпаведнасці з Рэспубліканскай праграмай падтрымкі моладзі на сяле маладыя спецыялісты на працягу пяці гадоў атрымліваюць даплату. Іншагароднім на першы час прапануюць месцы ў інтэрнаце, людзям сямейным ёсць магчымасць атрымаць «прэзідэнцкія» домікі.

Сяргей і Настасся іншагароднімі сябе не адчуваюць:  12 кіламетраў ад Кобрына, дзе жывуць іх бацькі, да месца работы – вёскі Корчыцы – не займаюць многа часу. Тым больш, што 1,5 года таму кіраўніцтва гаспадаркі выдала галоўнаму энергетыку службовы аўтамабіль, на якім ён пераадольвае гэтую адлегласць. 22 ліпеня юнак і дзяўчына ўступілі ў шлюб. Корчыцкую зямлю яны лічаць сваёй, бо менавіта тут да іх прыйшло каханне, разам з якім з’явілася пачуццё адказнасці за свой выбар.  І калі надышоў час вызначыць, дзе маладыя будуць віць сваё сямейнае гняздо, Сяргей і Настасся без сумненняў вырашылі застацца ў “Раданежскім”. Яны упэўнены, што змогуць стаць вясковымі жыхарамі. Кіраўніцтва гаспадаркі плануе неўзабаве паднесці маладой сям’і ключы ад «прэзідэнцкага» доміка.

 Жанна ЕЛІЗАРАВА.

НА ЗДЫМКУ аўтара: Настасся Карпейчык і Сяргей Ланец.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сэрцы маладых кабрынчан спаткаліся ў ААТ “Раданежскае”
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика