«Павестка 50″ – у Стоўбцах. 21.by

«Павестка 50″ – у Стоўбцах

03.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

56-c

Нагодай для інтэрв’ю са старшынёю Стаўбцоўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Зінаідай Катлашэўскай стала такая акалічнась: гэтая грамадская арганізацыя ўступіла ў еўрапейскі праект «Павестка 50″. Выпускніца філіяла Маскоўскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта з вопытам работы ў дзяржаўнай сацыяльнай сферы нашага раёна, Зінаіда Сяргееўна тры гады ўзначальвае раённую арганізацыю Беларускага таварыства інвалідаў. Аб сутнасці праекта «Павестка 50″ мы вядзём гутарку ў інтэрв’ю.

–             Зінаіда Сяргееўна, нечакана даведацца, што ў Стоўбцах ажыццяўляецца такі незвычайны праект. Як сталася, што наш горад выбраны для прадастаўлення гранта Еўрасаюза?

–             «Павестка 50″ – гэта кампанія, дзякуючы якой у Беларусі ажыццяўляюцца палажэнні Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб правах людзей з інваліднасцю. Узаемадзеянне з сусветнай грамадскасцю па пытаннях абароны правоў людзей з абмежаваннямі ў нас у краіне стала магчымым з прыняццем гэтай Канвенцыі, якую Беларусь падпісала восенню 2015 года. Праекту «Адкрыты дыялог» пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза, з арганізацыйнай падтрымкай праваахоўнай арганізацыі «Офіс па правах людзей з інваліднасцю», разам з беларускімі і еўрапейскімі партнёрамі папярэднічала правядзенне ў нашым райцэнтры круглых сталоў, семінараў-практыкумаў з мэтай кансалідацыі зацікаўленых асоб, структур, якія займаюцца на мясцовым узроўні пытаннямі, звязанымі з палітыкай інваліднасці. Мэта праекта – фарміраванне мясцовых павестак у сферы інваліднасці, прыцягненне да вырашэння праблем сіл і рэсурсаў не толькі дзяржавы і саміх людзей з інваліднасцю, але і мясцовага грамадскага згуртавання. Удзел у гэтым праекце дазваляе адыходзіць ад традыцыйных падыходаў у рабоце з інваліднасцю і ўкараняць інавацыйныя, што патрабуе час.

–             Уяўляецца, што раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў давялося праявіць ініцыятыву, правесці немалую арганізацыйную работу, каб уступіць у гэты праект, які на тэрыторыі Беларусі ажыццяўляецца пакуль толькі ў пяці гарадах?

–             Можна так сказаць. Каб уступіць у праект, мы павінны былі прадставіць уласнае бачанне праблемы на мясцовым узроўні са сваім чалавечым рэсурсам і самабытнасцю, з нашымі першачарговымі патрэбамі. Беларускае таварыства інвалідаў выступае як сацыяльны партнёр дзяржавы і садзейнічае ажыццяўленню дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да інвалідаў, накіраванай на ажыццяўленне эфектыўных мер па забеспячэнні інвалідаў роўнымі з іншымі грамадзянамі магчымасцямі ўдзелу ў розных сферах жыцця, інтэграцыі іх у грамадства.

–             І які канкрэтна план быў прапанаваны для ўступлення ў праект «Павестка 50″?

–             У нашым раёне налічваецца 2875 людзей з інваліднасцю, у іх ліку 485 інвалідаў І групы, 1642 – ІІ групы і 748 – ІІІ. На этапе выбудоўвання іерархіі важнасці праблем, найбольш важнымі сталі пытанні недастатковага інфармавання людзей з інваліднасцю і насельніцтва ў цэлым аб правах і праблемах людзей з інваліднасцю. Інваліды адчуваюць цяжкасці ў атрыманні інфармацыі, якая мае непасрэднае значэнне для іх – мерах дзяржаўнай падтрымкі, сацыяльных рэсурсах іх падтрымкі. Гэтая праблема негатыўна ўплывае на эфектыўную інтэграцыю людзей з інваліднасцю ў грамадства: узнікаюць цяжкасці ў атрыманні медыцынскай дапамогі, сацыяльных паслуг, у сферы працаўладкавання, карыстання ільготамі. З іншага боку, цяжкасці, якія ўзнікаюць у выніку недастатковага абмену інфармацыяй паміж дзяржаўнымі структурамі, адмоўна уплываюць на магчымасць своечасовага атрымання сацыяльных, медыцынскіх паслуг людзей з інваліднасцю. Таму ў праект мы ўнеслі выраб друкаванай прадукцыі, якая будзе змяшчаць інфармацыю аб ільготах і правах людзей з інваліднасцю, іх сацыяльнай абароне і сацыяльным абслугоўванні, аб дзейнасці стаўбцоўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў, арганізацыі медыцынскіх паслуг і рэабілітацыі людзей з інваліднасцю, забеспячэння іх тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі. Будуць праведзены сустрэчы ў райцэнтры, сельвыканкамах з інвалідамі і прадстаўнікамі зацікаўленых структур.

–             Які памер складае грант, выдзелены Стоўбцам для рэаалізацыі лакальнага праекта «Павестка 50″?

–             Каля пяці тысяч еўра.

–             Акрамя раённай арганізацыі Таварыства інвалідаў хто-небудзь яшчэ ўдзельнічае ў гэтай проаграме?

–             Партнёрам нашым з’яўляецца раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзейнасць якога накіравана на арганізацыю і аказанне сацыяльных паслуг грамадзянам, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

–             На які перыяд разлічана дзеянне гэтага праекта?

–             На паўгода. За гэты час мы пастараемся ажыццявіць усе намечаныя мэты і задачы з асваеннем выдзеленных сродкаў.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нагодай для інтэрв’ю са старшынёю Стаўбцоўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Зінаідай Катлашэўскай стала такая акалічнась: гэтая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика