Паўсотні тысяч тон. 21.by

Паўсотні тысяч тон

03.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

pole_11

Гарачыя выхадныя і спякотны пачатак тыдня дазволілі работнікам жніва значна павялічыць убраныя тэрыторыі. Аднак дажджлівая серада зрабіла перапынак ва ўборцы. У сераду толькі ў дзвюх гаспадарках камбайны выйшлі ў поле – у ААТ “Палессе АВМ” і ААТ “Кароцічы”. У астатніх камбайны стаялі.

На ўчарашні дзень на Століншчыне намалочана 50607 тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць 34,7 цэнтнера з гектара.

Па колькасці ўбраных тэрыторый лідзіруе КСУП “Рухчанскі”, дзе збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбралі з 97,5 працэнта плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць тут 31,2 цэнтнера з гектара. У КСУП “Варані” ўбрана 95,9 працэнта ўсіх плошчаў пры ўраджайнасці 21,5 цэнтнера з гектара. 87 працэнтаў ад усіх плошчаў убралі ў КСУП “АграГлінка”. Сярэдняя ўраджайнасць у гэтай гаспадарцы 23,9 цэнтнера з гектара.

Лідарам па колькасці намалочанага збожжа застаецца СВК “Фядорскі” – 6634 тоны. У ААТ “Палеская ніва” намалочана 5362 тоны, у ААТ “Новая Прыпяць” – 4802 тоны. У “Новай Прыпяці” самая высокая ўраджайнасць – 50,7 цэнтнера з гектара. Крыху адстаюць у ААТ “Палессе АВМ”, дзе намалочваюць па 50,2 цэнтнера з гектара. У ААТ “Кароцічы” намалот складае па 48,7 цэнтнера з гектара. Па 45,3 цэнтнера з аднаго гектара маюць у КУВП “Манькавічы”.

Працягваецца ўборка яравога ячменю. На Століншчыне ён убраны з плошчы 1383 гектары – гэта 52,4 працэнта. Агульны намалот склаў 3077 тон. З гэтай колькасці 818 тон піваварнага ячменю.

Завяршылі ўборку яравога ячменю ў КУВП “Манькавічы”, КСУП “Прыгарынскі-2012” і КСУП “Варані”. Заканчваюць уборку гэтай культуры ў КСУП “Дубайскі”, дзе на раніцу ўчарашняга дня ўбрана з 90,9 працэнта плошчаў.

Самая высокая ўраджайнасць яравога ячменю ў ААТ “Палеская ніва” – 37,8 цэнтнера з гектара, КСУП “Рубельскі” – 31,3 цэнтнера з гектара, КСУП “Беражное” – 29,7 цэнтнера з гектара.

Падыходзіць да фінішу і ўборка трыцікале. У раёне яно абмалочана з плошчы 4569 гектараў – гэта 90,9 працэнта. Па ўраджайнасці гэтай культуры лідзіруе КУВП “Манькавічы” – 56,8 цэнтнера з гектара. 48,6 цэнтнера з гектара маюць у ААТ “Кароцічы”.

Агульны намалот жыта па раёне склаў 8132,1 тоны. Сярэдняя ўраджайнасць 28,7 цэнтнера з гектара. Жыта ўбрана з 2835 гектараў, ці 96,2 працэнта плошчаў. Большасць гаспадарак ужо завяршыла ўборку гэтай культуры. Астатнія падыходзяць да фінішу. Радуе ўраджайнасць жыта ў ААТ “Палессе АВМ”, дзе намалочваюць 57,3 цэнтнера з гектара.

Пшаніцы намалочана 22093 тоны пры сярэднераённай ураджайнасці 42,9 цэнтнера з гектара. Пшаніца сабрана з 83 працэнтаў плошчаў. У васьмі гаспадарках закончылі ўборку гэтай культуры.

Да ўборкі аўса прыступілі ў шасці гаспадарках. У КСУП “Варані” яго ўжо ўбралі. Сярэдняя ўраджайнасць аўса складае 24,9 цэнтнера з гектара. У лідарах па ўраджайнасці КСУП “АграГлінка” – 42,16 цэнтнера з гектара. Крыху больш чым на 10 цэнтнераў адстае ААТ “Палеская ніва”, дзе ўбіраюць па 31,6 цэнтнера з гектара.

Таццяна СЕГЕН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гарачыя выхадныя і спякотны пачатак тыдня дазволілі работнікам жніва значна павялічыць убраныя тэрыторыі. Аднак дажджлівая серада зрабіла перапынак ва ўборцы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика