5-гадовы хлопчык патануў у Брэсце на Вяслярным канале. 21.by

5-гадовы хлопчык патануў у Брэсце на Вяслярным канале

05.08.2018 14:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

5-гадовы хлопчык патануў у Брэсце на Вяслярным канале. Як паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк, трагедыя адбылася позна ўвечары 4 жніўня. Каля 21.00 да выратавальнікаў звярнуліся мужчына і жанчына, якія прасілі знайсці іх маленькага сына, якога яны раптам згубілі каля вадаёма.

Хлопчыка знайшлі ў вадзе людзі, якія адпачывалі на канале. На месца прыехала хуткая і паспрабавала рэанімаваць дзіця, аднак дзеянні медыкаў не далі плёну —  хлопчык ужо быў мёртвы.

Па факце здарэння Следчы камітэт праводзіць праверку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў 5-гадовы хлопчык патануў у Брэсце на Вяслярным канале. Як паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика