Убіраюць хлеб і рыхтуюцца да сяўбы. 21.by

Убіраюць хлеб і рыхтуюцца да сяўбы

07.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

040818b

Па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур ААТ «Агранёманскі» – у тройцы лепшых у раёне. У таварыстве пасеяна і падлягае ўборцы 2020 гектараў, большая палова іх ужо зжата. На круг намалочваюць звыш 27 цэнтнераў збожжа, а ўсяго сабрана каля трох тысяч тон. Сёлетні вынік адкарэкціравалі хлебаробам экстрэмальныя пагодныя ўмовы.

Задзейнічаны на палетках дзесяць камбайнаў. Тэхніка надзейна падрыхтавана. Экіпажы камбайнераў укамплектаваны вопытнымі механізатарамі, якія за штурвалам камбайна не адно дзесяцігоддзе. Поруч з імі праяўляе стараннасць і моладзь. Шчыруюць тры маладзёжныя экіпажы.

Разам з намеснікам дырэктара па раслінаводстве Іванам Скварчэўскім выехалі на палеткі.

– Уборачная сёлета вельмі складаная, бо з-за засушлівага надвор’я расліны як след не развіліся, – гаворыць Іван Іванавіч. – І асабліва ячмень, ён нізкарослы, таму камбайны рухаюцца на паніжанай хуткасці. Аднак мы не адчайваемся. Страт ураджаю практычна няма. Зерне вымалочваецца добра, таму што папярэдне падсушылі збажыну гліфасатамі. Калі б гэтага не зрабілі, то не далічыліся б трэцяй часткі ўраджаю.

Вырошчваць і ўбіраць                 хлеб справа нялёгкая. Засушлівае надвор’е адыграла сёлета сваю негатыўную ролю. Здавалася б, усё было зроблена для таго, каб мець высокі вынік, але спадзяванні аказаліся марнымі. Калі ў папярэднія гады ячмень у гаспадарцы звычайна ўбіралі першым, то сёлета з-за падсады, лічы, апошнім. І ўраджайнасць невысокая, у межах 25,3 цэнтнера, хоць гэта пакуль што лепшы паказчык сярод гаспадарак раёна. На ўсёй пасяўной плошчы ўбрана азімая пшаніца, якая аддзячыла 30,7 цэнтнера – другі вынік. Гароху намалацілі па 24 цэнтнеры з гектара.

Сёлетняя ўборачная дваццаць сёмая па ліку ў працоўнай біяграфіі Івана Скварчэўскага. І, бадай, самая хвалюючая і непрадказальная. Камбайнерамі выкарыстоўваецца кожная пагодлівая хвілінка, каб зжаць вырашчанае. Яны стараюцца намалаціць больш, а вадзіцелі – больш перавезці. І, зразумела, атрымаць вышэйшую зарплату, бо расцэнкі сёлета павялічаны.

Збожжа новага ўраджаю дастаўляецца на збожжасклад, размешчаны ў Залужжы. Тут задзейнічаны два збожжасушыльныя комплексы. Для давядзення насення да адпаведных кандыцый устаноўлена і лінія па яго ачыстцы. Ужо сёння рыхтуецца насенне для сяўбы азімых культур. Трэба дадаць, што сельгаставарыства з’яўляецца элітгасам па вырошчванні насення збожжавых культур і рапсу. А значыць, мясцовыя хлебаробы маюць у засеках новыя перспектыўныя сарты. Вось і летась набылі беларускі сорт азімай пшаніцы «мроя» з высокім утрыманнем клейкавіны, які размножылі. Маюць на рэалізацыю 300 тон. Сёлета набудуць і пасеюць гадавальнік размнажэння азімага рапсу «вітаўт». Пад гэтую культуру падабралі лепшыя плошчы і ўжо зааралі.

Адначасова з уборкай у гаспадарцы прасуецца салома, вядзецца лушчэнне ржышча і ворыва глебы. Выконваюцца і іншыя тэхналагічныя аперацыі – закладваецца падмурак новаму ўраджаю.

На фотаздымках: маладзёжныя экіпажы – Таццяна і Віктар Семянько, Аляксандр Булаш (аграном-насеннявод-аграхімік), Сяргей Байкоі Валерый Яўсейчык, Ганна Юнцэвіч і Аляксандр Ханчэўскі; камбайнеры Васілій Казлоўскі і Міхаіл Мазюкевіч, Марына Касматовіч (старшыня прафкама), Аляксандр і Мікіта Фалюкі; прафгрупорг МТП Надзея Семянько; камбайнеры Генадзій Цвірка (справа)і Валянцін Гайдукевіч; намеснік дырэктара Іван Скварчэўскі; механізатар Дзмітрый Сагайдакевіч і аграном вытворчага ўчастка Аляксандр Якімаў; галоўны энергетык Міхаіл Турко і электрык Генадзій Аляшкевіч; вадзіцель Сяргей Кандрацін; аператар Аляксандр Савасцянкевічі загадчык склада Аляксандр Турук; вадзіцель Віктар Коваль; машыністы-аператары Павел Пяцінкін, Сяргей Снапкоў і Юрый Бабровіч.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур ААТ «Агранёманскі» – у тройцы лепшых у раёне. У таварыстве пасеяна і падлягае ўборцы 2020 гектараў, большая палова...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика