Артысты падтрымліваюць аграрыяў песнямі. 21.by

Артысты падтрымліваюць аграрыяў песнямі

07.08.2018 16:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У баку ад жніва не засталіся і творчыя людзі нашага раёна. У разгар уборачнай кампаніі аграрыяў актыўна падбадзёрваюць маладыя артысты гарадскога Дома культуры.


На палях і збожжатаках гаспадарак Ганцаўшчыны лілася музыка. Напрыклад, напрыканцы мінулага тыдня ў абедзенны час спевакі песнямі ўздымалі настрой працаўнікам ААТ «Бярозавец». Такія выступленні на свежым паветры закліканы павысіць баявы дух камбайнераў, механізатараў, вадзіцеляў.

– Гэта гарачая пара для ўсёй краіны, і культура не застаецца ўбаку, – гаворыць Анастасія Фёдарава, якая ў творчым «падарожжы» па палях не навічок. – Такім чынам і мы далучаемся да ўборачнай, падтрымліваем аграрыяў. Ды яны прымаюць нас даволі пазітыўна, пытаюць, калі прыедзем у наступны раз.

Тэкст і фота Вікторыі ПРЫКОТЫ.

(Visited 4 times, 4 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У баку ад жніва не засталіся і творчыя людзі нашага раёна. У разгар уборачнай кампаніі аграрыяў актыўна падбадзёрваюць маладыя артысты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика