Пад Крычавам атруціліся работнікі гаспадаркі, якія вырошчвалі грыбы. 21.by

Пад Крычавам атруціліся работнікі гаспадаркі, якія вырошчвалі грыбы

12.08.2018 21:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Грыбы шыітаке. Фота з адкрытых крыніцаў

У Крычаўскім раёне супрацоўнікі гаспадаркі па вырошчванні грыбоў шыітаке атрымалі атручэнні. Як паведамляе TUT.by, чатыры чалавекі ляжаць у лякарні ў цяжкім стане з тэмпературай і алергіяй, яшчэ нейкая колькасць людзей лекуецца амбулаторна.

Праблемы з самаадчуваннем у людзей пачаліся 3-4 дні таму.

Гаспадарка па вырошчванні грыбоў шыітаке пачала працаваць сёлета ў ліпені на базе перадыслакаванай вайсковай часткі. Вытворчасць запусцілі кітайскія інвестары —  Цзянсуская карпарацыя па замежным супрацоўніцтве.

На новым прадпрыемстве меркавалі стварыць каля 100 працоўных месцаў, а грыбы хацелі прадаваць на кітайскім і беларускім рынках.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грыбы шыітаке. Фота з адкрытых крыніцаў У Крычаўскім раёне супрацоўнікі гаспадаркі па вырошчванні грыбоў шыітаке атрымалі атручэнні. Як паведамляе TUT.by, чатыры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика