Да пакупнікоў – са свежай выпечкай
13.08.2018
—
Разное
|
Не адзін дзясятак гадоў на філіяле ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г . Стоўбцы паспяхова арганізаваны свой гандаль. Сярод пакупнікоў – не толькі работнікі завода, а і многія іншыя. Гэта жыхары Стоўбцаў і раёна, і госці, людзі камандзіровачныя і т. п. Адзін з магазінаў працуе непасрэдна на прадпрыемстве, другі – у ведамасным інтэрнаце. На прадпрыемстве знаходзіцца і сталовая, якая прыцягвае сваімі смачнымі абедамі. У абедзенны перапынак сюды спецыяльна прыязджаюць работнікі іншых арганізацый і ўстаноў горада. Заходзяць яны і ў магазін, дзе сярод іншых тавараў можна набыць свежую натуральную выпечку – прадукцыю ўласнага кандытарскага цэха. Рабочы дзень у прадаўцоў магазіна на філіяле пачынаецца раней звычайнага, у сем гадзін, у сувязі з тым, што неабходна забяспечыць спецхарчаваннем (малаком або кефірам) работнікаў завода, якія працуюць у шкодных умовах. У прадаўцоў магазіна, які знаходзіцца ў інтэрнаце, графік работы, наадварот, перанесены на пазнейшы час, каб было зручна рабіць пакупкі тым, хто там пражывае. Прадаўцы, апранутыя ў прыгожае спецадзенне, сустракаюць пакупнікоў ветліва, з усмешкай. У магазіне на прадпрыемстве абслугоўваюць Марыя Пархімовіч і Марына Качановіч, у магазіне ў інтэрнаце – Ірына Грузд і Таццяна Ільюшына. Таваразнавец Наталля Сасноўская займаецца забеспячэннем, прычым не толькі магазінаў, а і сталовай. Асартымент прадуктаў харчавання шырокі – ад хлеба да каўбасных вырабаў. Напрамую ад сельгасвытворцы паступае свежая гародніна. Акінуўшы позіркам паліцы і халадзільныя вітрыны, разумееш, што ёсць усё, што неабходна да стала, акрамя, зразумела, спіртнога. Пастаўшчыкі прадукцыі – правераныя, з розных рэгіёнаў рэспублікі. – Водпуск тавару вядзецца за наўяны і безнаяўны разлікі, што вельмі зручна, – адзначае прадавец Марыя Пархімовіч. – Работнікаў завода абслугоўваем па электронных прапусках, гэта значыць, у кошт заработнай платы. Увядзенне гэтай камп’ютарнай сістэмы дазволіла павялічыць тавараабарот. Найбольшае ажыўленне ў магазіне прадпрыемства падчас абедзеннага перапынку. Набываюць завадчане самае рознае: тое, што трэба дадому, і тое, чаго хочацца цяпер. Гэта марожанае, пячэнне да чаю. Па-за канкурэнцыяй, як было сказана вышэй, – выпечка. Шэф-повар Ларыса Каменка заўважае, што яе штодзень выпякаецца 4-5 відаў. Стараецца кандытар Юлія Курыла і ўвогуле ўсе павары. У калектыве сталовай, якую ўзначальвае Лілія Бобрык, іх пяць: Алена Дубінка, Алена Высоцкая, Ганна Бохан, Жанна Голец, Святлана Смірнова. Кожнаму гандлёваму работніку і работніку сталовай адрасуюць словы падзякі пакупнікі і наведвальнікі. НА ЗДЫМКАХ: са свежай выпечкай да пакупнікоў – прадавец Марына Качановіч, шэф-повар Ларыса Каменка і прадавец Марыя Пархімовіч; абслугоўванне ў магазіне філіяла маторнага завода. Таццяна ПЯТКЕВІЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не адзін дзясятак гадоў на філіяле ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г . Стоўбцы паспяхова арганізаваны свой гандаль. Сярод пакупнікоў – не толькі работнікі...
|
|